Эканоміка44

Мясніковіч заклікаў бізнес-супольнасць змагацца з «шэрым сектарам»

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на цырымоніі ўручэння прэміі «Лепшы прадпрымальнік 2011 года» 19 верасня ў Мінску заклікаў бізнес-супольнасць змагацца з «шэрым сектарам» у прадпрымальніцтве.

Сёння, на думку кіраўніка ўрада, «узровень сацыяльнай адказнасці і празрыстасці ў бізнес-асяроддзі жадае лепшага». «Няхай гэта не носіць масавага характару, але ўтойванне выручкі, сыход ад падаткаў, злоўжыванні і адкрытыя махінацыі — гэта ўласціва тым, хто асабістую нажыву ставіць вышэй за ўсё», — зазначыў кіраўнік урада.

Роля бізнес-саюзаў у барацьбе з гэтымі негатыўнымі з’явамі сёння мінімальная, падкрэсліў ён. «Але ж менавіта яны павінны ствараць узровень прафесійнай этыкі і сацыяльнай адказнасці бізнесу ў краіне. Прапаноў па гэтым пытанні, якое хвалюе ўсё грамадства, ва ўрадзе яшчэ не атрымалі», — паведаміў Мясніковіч.

На яго думку, «у шэрым сектары знаходзіцца немалая частка тых, чые інтарэсы адстойваюць бізнес-саюзы». «Я прасіў бы вельмі сур’ёзна заняцца гэтым пытаннем», — заклікаў ён.

Мясніковіч мяркуе, што ўнёсак бізнесу ў ВУП у краіне моцна заніжаны. «Прыватнік не заўсёды падае поўную дэкларацыю аб выкананых работах і выкананых паслугах. Гэта не толькі недабор ВУП або фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і бюджэту. Гэта скажэнне эканамічных адносінаў за кошт няўлічанага грашовага абарачэння, спекулятыўных аперацый, тое, што перашкаджае ўраду прымаць правільныя і ўзважаныя кіраўніцкія рашэнні», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

«Пакуль такая практыка не будзе адвяргацца ўсёй бізнес-супольнасцю, гаварыць аб развіцці культуры прадпрымальніцтва ў нашай краіне бесперспектыўна. Беларусам уласціва вельмі моцнае пачуццё справядлівасці і праўдалюбства.
Менавіта праўда, справядлівасць — гэта практычна нацыянальная ідэя нашых грамадзян», — мяркуе ён.

Мясніковіч падкрэсліў, што толькі сацыяльна адказныя бізнес-мадэлі могуць разлічваць на падтрымку дзяржавы. «Свабода прадпрымальніцтва ў нас заўсёды будзе ўвязана са збалансаванымі інтарэсамі асобы, грамадства і дзяржавы», — канстатаваў кіраўнік урада.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

У Лівіі знішчаны расійскі ракетны карвет «Меркурый»4

У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр

Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»2

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха12

Ад костачкі да калекцыйных сартоў. Жыхар Смалявічаў расказаў, як разводзіць цытрусавыя1

Беларусу ў Францыі суд дазволіў не плаціць аліменты на дачку — бо ў яго няма грошай16

Выставілі на аўкцыён карціну Шагала, якую перад тым не паказвалі 50 гадоў5

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

Былы пробашч Чырвонага касцёла расказаў, як моліцца каля «сцяны плачу»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць