Грамадства

Левыя но пасаран

Вярхоўны суд адмовіў Саюзу левых партый (СЛП) у пазове да Міністэрства юстыцыі Беларусі.

13 красавіка Вярхоўны суд адмовіў Саюзу левых партый (СЛП) у іску да Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Нагадаем, Мінюст адмовіўся зарэгістраваць Саюз левых партый у сувязі з тым, што яго ўстаноўчая канферэнцыя прайшла не ў Беларусі, а ва Украіне — у Чарнігаве. Прадстаўнікі партый, якія ўваходзяць у саюз, аспрэчылі гэта рашэнне ў Вярхоўным судзе. Суд прызнаў абгрунтаванай адмову Мінюста ў рэгістрацыі на падставе таго, што з’езд СЛП прайшоў за межамі Беларусі, фактычна адхіліўшы шэраг іншых прэтэнзій да СЛП Міністэрства юстыцыі.

Сённяшняму рашэнню Вярхоўнага суда папярэднічалі спрэчкі бакоў. У сваім выступленні лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін указаў, што ўжо не ўпершыню ён сутыкаецца з агульным падыходам Мінюста да заканадаўства. Паводле яго слоў, законы закліканы задавальняць канстытуцыйныя правы грамадзян на свабоду аб’яднанняў і ўступлення ў палітычныя партыі і Міністэрства юстыцыі не можа забараняць тое, што не забаронена законам. Пры гэтым С.Калякін заявіў, што ў законе аб палітычных партыях Беларусі няма ніводнай нормы, якая напрамую забараняе правядзенне якіх‑небудзь мерапрыемстваў палітычных партый за межамі рэспублікі.

Таксама С.Калякін падкрэсліў, што статуты ўсіх трох палітычных партый — Партыі камуністаў Беларускай, Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі жанчын «Надзея» — падразумяваюць удзел у канферэнцыях, з’ездах і іншых мерапрыемствах за мяжой.

Лідэр ПКБ падкрэсліў, што ў статутах усіх трох партый ёсць пункты аб каардынацыі дзейнасці паміж палітычнымі партыямі Беларусі ў пытаннях найбольш эфектыўнага развіцця рэспублікі. У сувязі з гэтым ён прасіў Вярхоўны суд прызнаць незаконным рашэнне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі Саюза левых партый і аднесці расходы па правядзенні судовага пасяджэння на рахунак адказчыка.

Прадстаўнік Мінюста Аляксандр Харытон у сваім выступленні не пагадзіўся з доказамі С.Калякіна. Паводле яго слоў, правядзенне ўстаноўчай канферэнцыі СЛП за межамі Беларусі, у Чарнігаве, гэта парушэнне нормы аб тым, што палітычныя партыі ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. На яго думку, гэты з’езд з’яўляецца ўнутранай справай трох беларускіх палітычных партый і не быў скіраваны на міжнароднае супрацоўніцтва гэтых партый з іншымі структурамі за мяжой.

Таксама ён выказаў шэраг прэтэнзій да статута Саюза левых партый.

Пракурор падтрымаў меркаванне Міністэрства юстыцыі і прызнаў, што для адмовы ў рэгістрацыі ёсць падставы, а правядзенне ўстаноўчага з’езда ў Чарнігаве — гэта парушэнне статутаў усіх трох партый. У выніку Вярхоўны суд адмовіў у іску СЛП да Мінюста.

Як заявіў БелаПАН пасля вынясення вердыкту С.Калякін, такое рашэнне суда «проста выдатнае». Паводле яго слоў, «усе іншыя прэтэнзіі — аб нестатутнай форме дзейнасці і задачах Саюза левых партый або аб нейкіх іншых тэхнічных момантах — не маюць пад сабой падставы». Паводле яго слоў, СЛП у найбліжэйшы час правядзе аналагічную канферэнцыю на тэрыторыі Беларусі і тады ў Мінюста не павінна ўзнікнуць ніякіх пытанняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі14

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай заблакаваў спробу Meta выкупіць распрацоўшчыка агента штучнага інтэлекту Manus

Стала вядома імя пятага абмененага шпіёна, якога Польшча аддала Расіі1

Пад Салігорскам два кіроўцы па чарзе наехалі на аднаго і таго ж чалавека

Адна з авіякампаній увяла ў сваіх самалётах спальныя месцы

«Эфект вечнага лета». У Беларусі ўжо ў канцы красавіка дзе-нідзе растуць падасінавікі1

Гарбаты кіт Цімі жывы і нарэшце кіруецца ў Паўночнае мора. Аперацыя па яго выратаванні цягнулася два месяцы

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі7

На Палессі танна прадаюць сядзібу ХІХ стагоддзя з чырвонай цэглы. Можна перарабіць у жылы дом

У Хабараўскім краі адбыўся замах на генерала, які камандаваў разнёю ў Бучы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі14

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць