Улада1111

Урад Германіі: Лукашэнка — гэта трагедыя для Беларусі

Парламенцкія выбары ў Беларусі прайшлі ў абстаноўцы, якая не садзейнічае правядзенню свабодных выбараў, гаворыцца ў апублікаванай 24 верасня заяве ўрада Германіі.

Берлін заклікаў Аляксандра Лукашэнку вызваліць палітзняволеных і спыніць рэпрэсіі ў краіне.

«Палітзняволеныя працягваюць знаходзіцца ў турме, апазіцыянерам перашкаджалі балаціравацца», — сказаў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт.
Паводле яго слоў, у многіх месцах зафіксаваныя рэпрэсіі, спробы перашкаджаць назіранню за выбарамі і перадачы інфармацыі. У якасці прыкладу Зайберт прывёў адмову ў выдачы беларускай візы дэпутату бундэстага Марылуізе Бек і карэспандэнту тэлеканала ЦДФ Ганне Гелінэк. Акрамя таго, яе калегі па тэлеканале, якія працавалі ў Мінску, былі на некаторы час затрыманыя.

Зайберт адзначыў, што ва ўмовах няспыннага запалохвання большая частка апазіцыі адмовілася ад удзелу ў выбарах. На яго думку, Лукашэнка прадоўжыць курс на рэпрэсіі замест партнёрства з Еўропай. «Для краіны, для грамадзян Беларусі гэта трагедыя», — заявіў прадстаўнік кабінета канцлера Ангелы Меркель.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа13

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод1

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

Малады беларус у Падмаскоўі разбіў губу начальніку аддзела паліцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць