Улада1515

Апазіцыя пачынае кампанію па інфармаванні насельніцтва: выбары не адбыліся

Парламенцкія выбары ў Беларусі не адбыліся. Апазіцыя пачынае кампанію па інфармаванні грамадзян «аб рэальных выніках выбараў». Пра гэта заяўлена 25 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску прадстаўнікамі сямі апазіцыйных структур.

Кампанію будуць праводзіць Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП), міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Малады фронт» (Чэхія), аргкамітэты па стварэнні партый «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) і «Беларускі рух», Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Рада беларускай інтэлігенцыі і грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь».

«Тое, што ў Беларусі адбылося, не можа лічыцца выбарамі, гэта былі псеўдавыбары ў лжэпарламент», — заявіў лідар АГП Анатоль Лябедзька.
Ён нагадаў, што прадстаўнікі АГП і іншых дэмакратычных арганізацый бралі актыўны ўдзел у назіранні на выбарчых участках і былі задзейнічаныя ў выбарчых камісіях.

«Па тых звестках, якія мы атрымалі ад нашых людзей, якія бралі ўдзел у розных сетках незалежнага назірання, мы канстатуем, што больш як палова выбаршчыкаў Беларусі не бралі ўдзелу ў галасаванні.
Па Мінску гэта лічба яшчэ больш жахлівая для ўлады — дзве трэці выбаршчыкаў не прыйшлі на ўчасткі. Гэта пацвярджаецца данымі назіральнікаў і тых, хто працаваў у камісіях. Гэта дае на падставы заявіць, што гэтак званыя выбары не адбыліся, яны не могуць мець юрыдычных наступстваў для Беларусі. У нас няма абраных дэпутатаў, няма парламента, на яго месцы ўтварылася чорная дзірка», — заявіў Лябедзька.

Паводле слоў палітыка, розныя сеткі назіральнікаў вялі падлік яўкі больш чым на 1.300 выбарчых участках. «Нават сацыёлагі бяруць выбарку ў 1.500 чалавек і лічаць яе рэпрэзентатыўнай», — зазначыў ён.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі, у сваю чаргу, зазначыў, што даныя ўсіх назіральных кампаній «не надта адрозніваюцца між сабой».

«Будзь гэта кампанія назірання „За справядлівыя выбары“, або „Праваабаронцы за свабодныя выбары“, або назіральнікі ад БХД, або незалежныя назіральнікі ад іншых арганізацый — ва ўсіх практычна адны лічбы, разбежка ў адзін-два працэнты. Прычым, гэтыя кампаніі ніяк паміж сабой не каардынаваліся. І тое, што гэтыя лічбы практычна супадаюць, дае нам падставу казаць, што ў Мінску і ў буйных гарадах выбары не адбыліся», — заявіў Рымашэўскі.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі прызналі, што ў сельскай мясцовасці незалежнае назіранне не вялося. Аднак, як заўважыў лідар аргкамітэта па стварэнні «Беларускага руху» Віктар Івашкевіч, згодна з апошнім перапісам насельніцтва 75% жыхароў Беларусі жывуць у гарадах. «Беларусь ужо не калгасная і не вясковая краіна, таму мы можам казаць, што лічбы назірання адлюстроўваюць пазіцыю большасці», — мяркуе Івашкевіч.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць