Улада33

Лябедзька прапануе працягнуць практыку тэледэбатаў

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапаноўвае беларускаму тэлебачанню прадоўжыць практыку тэледэбатаў прадстаўнікоў улады і апазіцыі. Пра гэта ён заявіў 25 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, беларускае тэлебачанне «зрабіла вялікі ўклад у папулярызацыю ідэй байкоту». «Нават учора я глядзеў праграму па дзяржаўным тэлебачанні, у якой без удзелу апазіцыі, але траціну часу гаварылі пра байкот», — сказаў Лябедзька.

«Нягледзячы на тое што большасць з нашых спікераў не выступілі на тэлебачанні, усё адно людзі, якія сустракалі мяне, цікавіліся праблемамі палітзняволеных, гаварылі пра выбары. Беларускаму тэлебачанню трэба сказаць дзякуй», — адзначыў Лябедзька.

«Мы адкрытыя для дыялогу. Давайце прадоўжым тую дыскусію, тыя дэбаты, пра якія шмат гаварыла спадарыня Ярмошына. Лічыце, што гэта афіцыйная прапанова ўсім беларускім тэлеканалам, якую я агучваю ад імя сямі палітычных структур, што выступалі за байкот выбараў. Давайце прадоўжым дэбаты, прадоўжым гутарку і пра эканоміку, і пра рэфармаванне палітычнай сістэмы, і ў тым ліку пра рэфармаванне выбарчай сістэмы», — заявіў лідар АГП.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам25

Магілёўскія дзяржблогеры не падзялілі каробку з пірожнымі. У іх вайне разбіралася міліцыя11

Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ5

Каверын: Герой Беларусі? Зянон Пазняк39

Дзяўчына змяніла імя з другой спробы: «Бацькі дагэтуль гэтага не прынялі»4

Трамп заявіў, што не шкадуе пра вайну з Іранам

Кава і тэстастэрон? Навукоўцы знайшлі сувязь5

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і лагістычны цэнтр у Саратаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць