Грамадства

«Белавія» аднаўляе палёты ў маскоўскі аэрапорт «Жукоўскі»

Шэсць гадоў палёты не выконваліся.

Авіякампанія «Белавія» з 30 кастрычніка пачне выконваць рэгулярныя рэйсы ў міжнародны аэрапорт Жукоўскі пасля шасцігадовага перапынку, паведамілі БелТА ў прэс-службе авіякампаніі.

Першы палёт у «Жукоўскі» быў здзейснены 10 гадоў таму, 12 верасня 2016 года. Да вясны 2020 года палёты ажыццяўляліся штодня, але з-за пандэміі каранавіруса праграму прыпынілі.

Самалёты будуць выконваць рэйсы штодня. Вылет з Мінска — у 13:15, прыбыццё ў Маскву — у 14:45. Зваротны рэйс з Масквы — у 15:35, а прыбыццё ў Мінск — у 17:05.

Рэйсы будуць выконвацца на Embraer-195 (107 пасадачных месцаў). Кошт білетаў — ад 177 рублёў у адзін бок і ад 329 рублёў туды-назад (тарыф «Лайт»). Набыць білет можна на сайце «Белавія», у агентаў і офісах продажаў.

Як сказаў генеральны дырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец, магчымасць аднавіць палётную праграму ў міжнародны аэрапорт Жукоўскі разглядалася даўно, каб на адным з самых папулярных напрамкаў Мінск — Масква — Мінск даць пасажырам больш варыянтаў для палётаў.

«Гэты аэрапорт актыўна выкарыстоўваецца для падарожжаў у гарады Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, куды «Белавія» пакуль не лётае напрамую. Адсюль выконваюцца рэйсы і ў аддаленыя рэгіёны Расіі: напрыклад, у Ханты-Мансійскую аўтаномную акругу», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах53

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў2

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе14

Коля пайшоў у армію, але куды? Вось дзе служылі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі17

Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк3

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах53

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць