Меркаванні5858

Ці Мінск — еўрапейскі горад? Пра выкраданне Еўропы піша Сяргей Ваганаў

Апошнім часам розныя афіцыйныя асобы ўсё часцей гавораць пра падабенства Мінска на сучасны еўрапейскі горад. Не хапае толькі брэнда, што пазнаваўся б ва ўсім свеце. Маўляў, як Парыж, які пазнаюць не толькі па Эйфелевай вежы, але і па «парыжскім сняданку» — каве з круасанамі...

Пра каву з круасанамі я пачуў, гледзячы ток-шоу АНТ «Адкрыты фармат». Яго ўдзельнікі шукалі адказ на пытанне, ці ёсць у Мінска свой твар. З падтэксту вынікала — еўрапейскі. У нейкі момант вядучы нібыта з жалем паведаміў, што ў Мінску мала засталося жыхароў, якія помняць горад 1940-х гадоў. Я чакаў, што вось-вось ён з’явіцца, адзін з гэтых выкапняў. Не дачакаўся. І

тое вельмі шкада, бо насамрэч еўрапейскім Мінск выглядаў менавіта ў 40-х, асабліва з даху напалову разбуранага дома на Маскоўскай, у якім пачыналася маё мінскае старажыхарства.

Услед за старэйшыміі хлопцамі мы любілі ўзлазіць на гэты дах і пад пагрозай праваліцца праз саржавелае, вострае па абадраных краях, жалеза, глядзець у далечыню, што танула ў цагляна-пыльнай, падсвечанай сонцам, смузе. Нічога, здавалася, вышэйшага за наш дах у горадзе не было, бо менавіта адтуль адкрываўся над жахлівай пустэчай крушняў ягоны непаўторны абрыс — Дом урада, Чырвоны касцёл, Оперны тэатр, саборы са званіцамі на плошчы Свабоды...

Так, ён быў еўрапейскім, той Мінск, як і большасць зруйнаваных вайной гарадоў Еўропы. Але пакуль немцы адбудоўвалі Дрэздэн, вугорцы — Будапешт, а палякі — Варшаву, Мінск, губляючы апошнія рысы сваёй правінцыйна-гістарычнай еўрапейскасці, паступова ператвараўся ў кадэбэшную казарму, аздобленую сталінскім ампірам...

З цягам часу, аднак, і казарма, калі ў ёй нараджаюцца дзеці, поўніцца жывым чалавечым зместам. Толькі змест гэты сёння зусім іншы.

Паслухаўшы ўжо нават не «дзяцей», а «ўнукаў», я даведаўся, што ў Мінску няма шопінгу, ад чаго ён не можа лічыцца еўрапейскім; што ў горада няма гісторыі, і таму яе трэба прыдумаць; што іншаземцаў цікавіць найперш будынак КДБ, каб сфатаграфавацца побач і адчуць хваляванне смяротнай рызыкі; што тэрмінова патрэбен брэнд кшталту «мінскія круасаны»...

Пачуўшы пра «круасаны», я накіраваўся на вуліцу Савецкую, шукаючы поглядам шыльду «Хлеб». У маім дзяцінстве там прадавалі «жаўрукоў» — мяккую са скарыначкай здобу ў выглядзе птушкі, якую спрадвек выпякалі мінскія хлебапёкі.

Падносячы да рота, я доўга не ведаў, з чаго пачынаць: з хвосціка ці з дзюбкі, над якой чарнелі дзве разынкі — вочкі...

Замест птушкі, да мяне падляцеў малады чалавек у модным гарнітуры, з рацыяй праз плячо, адчыніў без дазволу правую дзверцу: «Вы не кліент нашага банка?» «Не-не...» — «Каціце далей!..»

Далей — гэта наўпрост у прорву пад тым, што зневажальна працягвае звацца плошчай, ды яшчэ Незалежнасці...

Што ж адбылося з нашым горадам і з нашым жыццём? Быццам бы выдрапаліся з камуністычнай прорвы, а потым са страху пакацілі ў адваротны бок, хай сабе знешне іншы — без «жаўрукоў», затое з банкамі і шклянымі вежамі з агромністымі літарамі на дахах кшталту SILVER TOWER...

Так, многім здаецца, што дастаткова ўзняць над горадам падобныя вежы і літары, скрасці, так бы мовіць, знешнія рысы сучасных еўрапейскіх гарадоў, каб і яго лічыць еўрапейскім.

Але еўрапейскім магчыма лічыць толькі той горад, у якім жывуць еўрапейцы. Не толькі па геаграфічным месцы знаходжання ў прасторы, але найперш па ментальнасці і адносінах да каштоўнасцяў жыцця.

Вось гісторыя, што адбылася ў адным са шведскіх гарадоў, на жаль, забыўся, у якім. Не ведаю, ці ўздымаюцца над ім хай-тэкаўскія збудаванні, але ёсць там даўні, больш за стогадовы, вакзал. З цягам часу ён стаў не толькі цесным, але і вельмі шумным. Гараджане закідалі мэрыю скаргамі, і мэрыя вырашыла пабудаваць новы вакзал, а стары знесці. І раптам высветлілася, што гараджане гэтага не хочуць.

Раптам высветлілася, што стары вакзал для іх — не проста будынак, а перакрыжаванне жыццёвых шляхоў і пранізлівых успамінаў... Карацей кажучы, мэрыя, не зважаючы на выдаткі, пабудавала новы вакзал пад старым.
Ведала, што знос старога вакзала гараджане ёй не даруюць...

А дзе ж ён, старадаўні мінскі вакзал? Дзе першая гарадская электрастанцыя, якая ў тыя ж 40-я пазбаўляла мінчукоў ад газовак? Дзе?..

Не, скрасці згаданую Еўропу не атрымаецца. Такая Еўропа мусіць толькі нарадзіцца.

Але ці народзіцца?

Ці народзіцца Еўропа ў горадзе, які моўчкі церпіць раны на сваім целе?

Ці народзіцца Еўропа ў горадзе, з якога канчаткова вытраслі душу..?

Каментары58

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей20

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Не толькі Гродна. Стала вядома, у якіх яшчэ гарадах Беларусі з'явіцца таксі Bro Car

Спыніліся апошнія пастаўкі расійскай нафты ў Еўрасаюз. Расія сама разбамбіла нафтаправод8

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым5

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва4

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі10

У Дзень святога Валянціна абрынулася знакамітая Арка закаханых у Італіі1

Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей20

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць