Спорт44

Беларуска Ванеса Каладзінская стала чэмпіёнкай свету па вольнай барацьбе

Срэбра і бронза — таксама ў нашых суайчынніц.

Беларуская спартсменка Ванеса Каладзінская (вагавая катэгорыя да 48 кг) заваявала золата на чэмпіянаце свету па вольнай барацьбе сярод жанчын, які завяршыўся мінулай ноччу ў канадскай Стратконе.

На шляху да тытула чэмпіёнкі свету Ванеса Каладзінская адолела прадстаўніцу ЗША бронзавы медалістку Алімпіяды-2012 Кларысу Чунь, Таццяну Аманжол-Бакацюк з Казахстана, Сяамей Лі з Кітая, а ў фінале - японку Эры Тасаку - 0:2, 1:0, 3:2.

Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Анастасія Гучок (да 63 кг) завяршыла выступленне ўжо пасля стартавага паядынку, саступіўшы Жусцін-Анжэле Бушар з Канады, якая стала затым бронзавай медалісткай. Беларуска жа спынілася на 15-м радку.

Срэбра заваявала беларуская спартсменка Заліна Сідакава (да 59 кг), а бронзавым прызёрам стала Васіліса Марзалюк (да 72 кг).

У катэгорыі да 51 кг беларуска Аліна Рыжова заняла 10-е месца, у вазе да 67 кг Ірына Шаўцова-Цыркевіч апынулася на 15-й пазіцыі, а сярод спартсменак у катэгорыі да 55 кг Надзея Міхалкова стала 14-й.

Усяго ў спаборніцтвах бралі ўдзел прадстаўніцы 28 краін. Каманда Беларусі з трыма ўзнагародамі (1 золата, 1 срэбра і 1 бронза) падзяліла ў медальным заліку 3-5-е месца са зборнымі Канады (1, 1, 1) і Японіі (1, 1, 1). Наперадзе толькі каманды ЗША (2, 1, 1) і Кітая (1, 1, 4).

Каментары4

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня4

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →