Беларусы сталі прыкметна болей дасылаць пасылак, грашовых пераводаў і лістоў
У 2011 годзе ў Беларусі было адпраўлена 173 млн. асобнікаў пісьмовай карэспандэнцыі (на 30,6% больш за ўзровень 2000 года).Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт да Сусветнага дня пошты, які адзначаецца 9 кастрычніка.
Паводле звестак Белстата, таксама летась у Беларусі было адпраўлена 3,9 млн. пасылак (у 5,3 разу больш), 6,3 млн. грашовых пераводаў (у 1,6 разу больш).
Атрымалі далейшае развіццё паслугі паскоранай пошты. Аб’ём унутраных адпраўленняў паскоранай пошты ў 2011 годзе склаў 428,7 тысячы і ўзрос у параўнанні з 2000 годам амаль у 5 разоў, колькасць адпраўленняў міжнароднай паскоранай пошты ўзрасла за аналагічны перыяд у 2,7 разу.
У 2011 годзе ў краіне дзейнічалі 3.688 аддзяленняў і пунктаў паштовай сувязі, якія аказвалі паслугі сувязі шырокаму колу спажыўцоў, з іх 1.332 — працоўнымі месцамі з доступам у сетку інтэрнэт.
Як зазначылі ў Белстаце, адным з прыярытэтных кірункаў развіцця паштовай сувязі з’яўляецца развіццё традыцыйных і ўкараненне новых паслуг паштовай сувязі, у тым ліку фінансавых. У аддзяленнях паштовай сувязі ажыццяўляецца прыём і аплата электронных грашовых пераводаў, арганізавана абслугоўванне трымальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак, прымаюцца плацяжы ў кошт пагашэння крэдытаў банкаў, а таксама афармляюцца дэпазіты і пакеты дакументаў на атрыманне крэдытаў банкаў.
Развіваюцца паслугі «Тавары — поштай», а таксама паслугі на базе
Даходы ад паслуг паштовай сувязі ў 2011 годзе склалі 581 млрд. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 28% больш чым у 2010 годзе.У структуры даходаў ад паслуг паштовай сувязі пераважалі даходы ад выплаты пенсій, дапамог, кампенсацый і ажыццяўлення іншых выплат (41,7%), прыёму падпіскі, дастаўкі і пераадрасавання друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (20,2%), ад паслуг перасылкі пісьмовай карэспандэнцыі (16,9%).
Каментары