Свет33

СМІ: У Фідэля Кастра — інсульт, яго стан вельмі цяжкі

Доктар з Венесуэлы Хасэ Маркіна заявіў газеце El Nuevo Herald, што Фідэль Кастра перанёс кровазліццё ў мозг. Былы лідар Кубы практычна не ў стане есці і размаўляць, ён перастаў пазнаваць людзей.
Па словах медыка, у такім стане 86-гадовы Кастра можа пражыць яшчэ некалькі тыдняў, але наўрад ці ён калі-небудзь з'явіцца на публіцы.

Адначасова ў Твітэры было апублікавана мноства паведамленняў пра смерць Кастра, зрэшты, варта адзначыць, што такая інфармацыя з'яўлялася неаднаразова.

Па словах Маркіна, экс-лідар Кубы не атрымлівае належнае лячэнне, паколькі яго арганізм занадта слабы.

Ён сцвярджае, што людзі з сімптомамі, якія назіраюцца ў Кастра, як правіла, паміраюць ад праблем з дыханнем альбо ад інфекцыі. Паводле інфармацыі Маркіна, Кастра не падлучаны ні да апарата штучнага дыхання, ні да іншых медыцынскіх прыбораў. Па здагадцы лекара, Кастра атрымлівае ежу праз зонд.

Апошні раз Фідэля Кастра бачылі на публіцы ў сакавіку 2012 года, калі Кубу наведаў папа Бенедыкт XVI.
З чэрвеня ён перастаў пісаць традыцыйную газетную калонку. Акрамя таго, ён не павіншаваў свайго сябра-сацыяліста Уга Чавеса, які ў кастрычніку быў пераабраны на пасаду прэзідэнта Венесуэлы.

Калі ў чэрвені Лукашэнка наведваў Кубу, то СМІ тыражавалі толькі фоты, як афіцыйны лідар Беларусі сустракаецца з Раулем Кастра.

Каментары3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць