Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1010

Празрыстыя выбары

У другім туры за пасаду прэзыдэнта Францыі будуць змагацца Сарказі і Руаяль. Тамтэйшыя выбары, адрозна ад нашых, цалкам празрыстыя. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Прамежкавыя вынікі экзіт-полаў сьведчаць: у другім туры за пасаду прэзыдэнта Францыі будуць змагацца Сарказі і Руаяль. Тамтэйшыя выбары, адрозна ад нашых, цалкам празрыстыя. Рэч, вядома, ня толькі ў празрыстых плястыкавых скрынях, на якія ў нас, мусіць, усё не знаходзіцца грошай :)

У Францыі, напрыклад, шырока ладзяцца экзіт-полы. Там за гэта не рызыкуюць патрапіць пад перасьлед. Іншая рэч, што вынікі апытаньняў на выхадзе з выбарчых участкаў афіцыйна дазваляецца абнародаваць толькі пасьля таго, як тыя зачыняцца, — а 20-й гадзіне паводле мясцовага часу (у нас будзе на гадзіну болей).

Вось з гэтым строга. Парушаць забарону праз пагрозу буйнога штрафу не рызыкуюць і тамтэйшыя ўладальнікі сайтаў. Зрэшты, прамежкавыя зьвесткі ўсё адно ёсьць сакрэтам Палішынэля. Бо без праблемаў можна зазірнуць на франкамоўныя бэльгійскія ці швайцарскія сайты, якіх забарона ня тычыцца.

Дык вось, пара лідэраў прагназаваная — Сарказі і Руаяль. Прычым прамежкавы лік — 30:25 на карысьць Сарказі. Прагнозы некаторых экспэртаў, што ў другі тур прарвецца ўльтраправы Лё Пэн, ня спраўджваюцца.

Падкрэсьлю: вынікі прамежкавыя і неафіцыйныя. Цікава будзе зьверыць з канчатковымі.

Нагадаю: у нас апошні раз незалежным сацыёлягам з НІСЭПД пашэнціла зладзіць экзіт-пол на рэфэрэндуме-2004. Зрэшты, "пашэнціла" — ня тое слова. Бо паколькі згодна зь іхняй вэрсіяй вынесенае на плебісцыт пытаньне не набрала патрэбнай колькасьці галасоў, то небаракам-сацыёлягам мала не здалося. Праз паўгоду іхні інстытут зьліквідавалі. Цяпер НІСЭПД — у віленскай эміграцыі. Добра яшчэ, што ня вынесьлі на цяперашнюю сэсію Палаты законапраект аб апытаньнях грамадзкае думкі, які, на думку апальных адмыслоўцаў, абяцаў незалежным дасьледаваньням поўны капец.

Ну, яшчэ спрабавалі насуперак уладзе зладзіць экзіт-пол на леташніх выбарах актывісты незарэгістраванага "Партнэрства". Сумны фінал іхняй задумы, у якім галоўную ролю граў КДБ, вы добра ведаеце.

Зрэшты, з вуснаў пэсымістаў пытаньне гучыць так: які сэнс ладзіць экзіт-полы, калі няма выбараў? Ва ўсякім разе, пра ператасоўку галасоў дзеля ўлагоджваньня Эўропы, як памятаеце, спакойна заявіў летась сам кіраўнік дзяржавы. Пры такіх асаблівасьцях выбарчага мэханізму любая заходняя сацыялягічная фірма села б у лужыну :)

А яны там страшэнна даражаць рэпутацыяй. Статыстыка экзыт-полаў у Францыі звычайна супадае з наступнымі афіцыйнымі вынікамі, якія абвяшчае Канстытуцыйная рада, да дзесятых доляў адсотку! Гэта сьведчыць, з аднаго боку, аб прафэсіяналізме сацыёлягаў, а зь іншага — аб сумленнасьці афіцыйнага падліку.

Праз два тыдні хтосьці з французаў будзе трыюмфаваць, а хтосьці — засмучацца, што не ягоны кандыдат стаў на чале дзяржавы. Але немагчыма ўявіць, што незадаволеныя стануць ладзіць пратэсты супраць фальсіфікацыяў. Бо адно будзе бясспрэчна: адбыліся празрыстыя выбары.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

З дронамі і нейрасеткамі. У Нідэрландах тэстуюць лагер для 2000 расійскіх ваеннапалонных на выпадак вайны9

У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі3

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць