Меркаванні11

100% ліпа

Пратаколы экзыт-полу сфальшаваў нехта з інтэлектам арытмомэтра «Фэлікс». Піша Аляксандар Класкоўскі.

Тэлевізія радасна абвесьціла, што ворагі рэжыму панараблялі ўжо пратаколаў, дзе паводле экзыт-полаў зафіксавана перамога Мілінкевіча.

Паводле айчыннай традыцыі, перад выбарамі выкрываньне шпіёнаў ды змоўшчыкаў набывае ўдарны рытм касавіцы. Вось і сфальшаваныя пратаколы з офісу незарэгістраванага «Партнэрства» — які своечасовы падарунак прапагандзе!

Стыль знаёмы. Нам дэманстравалі ўжо некалі «левы» пісталет ды фальшывыя даляры ў справе Марыніча. І літоўскага кур’ера з 200 тысячамі даляраў для Скрабца. І нейкія бярданкі ў склепе — маўляў, збройны склад інсургентаў. І нават абяцалі паказаць лягеры баевікоў, схаваныя ў нашых пушчах.

Масавая сьвядомасьць — рэч калейдаскапічная, фрагмэнтарная. Яна ня надта зьнітоўвае падзеі, рэдка схамянаецца праз паўгоду-год: а ці ж спраўдзіўся той кампрамат? У сьвядомасьці абываталя застаецца адно што спалох. Ды перакананьне: навокал — ворагі, ад якіх абароніць толькі «бацька».

Так што галоўнае — «своечасова» вываліць валізу кампрамату, а там хоць трава не расьці.

«Нячэснага» журналюгу органы адшываюць: кыш, у нас таямніца сьледзтва! А вось на дзяржаўную тэлевізію апэратыўныя матэрыялы спэцслужбаў трапляюць нібы праз канвэер. Слова «прэзумпцыя», мусіць, лічыцца перажыткам.

Зрэшты, як утрымацца ад выкрывальніцкай спакусы, калі такія жалезныя «вешчдокі»!

Складальнік падробных пратаколаў шчыраваў. Але, жартуюць адмыслоўцы, спрацаваў на ўзроўні паваеннага бухгальтара з арытмомэтрам «Фэлікс».

Ён стараўся, каб праўдападобнасьць была «на ўсе 100». І менавіта на гэтым пагарэў. Літаральна! Бо калі скласьці паказчыкі чатырох кандыдатаў, выходзіць акурат 100%. А такога не бывае.

Прафэсар Алег Манаеў пацьвердзіў мне: каб сума галасоў за ўсіх кандыдатаў склала 100% — неверагодна! Ён нагадаў: пасьля выбараў-2001 7% рэспандэнтаў заявілі сацыёлягам ягонага інстытуту, што прагаласавалі супраць усіх (дарэчы, гэта карэлюецца са зьвесткамі ЦВК).

Калі ва Ўкраіне Юшчанка спаборнічаў зь Януковічам, экзыт-полы (якія, між іншым, дазвалялася ладзіць і амэрыканскім арганізацыям) давалі блізу 3—4% «супраць усіх».

Дык няўжо 19 сакавіка ніхто ў нас не прагаласуе гэнакім макарам? І няўжо ніводзін пазьняковец не зьнясе афіцыйнага бюлетэню пад маркаю «народнага галасаваньня»?

Як ні круці, а тэлевізія паказала ліпу. Стоадсоткавую. Хто б за ёй ні стаяў.

І яшчэ. Дзеля чаго гіпатэтычныя змоўшчыкі груба парушалі кансьпірацыю, складаючы пратаколы так задоўга да выбараў? Каб потым не марнаваць часу? Але адкуль вядома, што ў бюлетэнях будзе менавіта чатыры прозьвішчы? ЦВК ж раз-пораз страшыць, што можа скасаваць чыюсьці рэгістрацыю — напрыклад, за злоўжываньне перадвыбарчай агітацыяй. І тады ўсе загадзя складзеныя пратаколы — кату пад хвост.

Колькі будзе прозьвішчаў у бюлетэнях, можа ведаць толькі той бок, які прымае рашэньне. Уладны бок.

«Газета.Ru» дала сюжэт аб пратаколах пад зьедлівым загалоўкам: «КДБ правёў апытаньне грамадзкае думкі». Незалежныя сацыёлягі таксама цьвердзяць пра імаверную правакацыю спэцслужбаў. Балтыйскі «Гелап» заявіў, што ніякага экзыт-полу 19 сакавіка не плянуе. Але слаба верыцца, каб яго пратэст агучылі празь дзяржаўныя мэдыі. Хіба калі воўк у лесе здохне.

Хутчэй варта чакаць новых сэнсацыяў ад спэцслужбаў. Шэф КДБ прыгразіў у сераду, што ў апазыцыйных кублах знойдзецца нават выбухоўка. Калі апазыцыя не супакоіцца...

САСКОЧЫЛА

Калі трэба, КДБ знойдзе

Адказваючы на пытаньне пра выбухоўку, якую плянавалася [апазыцыяй] ужыць у ходзе плянаванай акцыі, Сьцяпан Сухарэнка сказаў: «Ня думаю, што пасьля таго, як мы зрабілі гэта публічным, яны пойдуць на такі крок. Тым ня менш, сытуацыю будзем адсочваць, і ў выпадку, калі яны рызыкнуць гэта зрабіць, мы знойдзем выбухоўку».

Naviny.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць