Грамадства77

«Радзіма – Польшча, але духоўная айчына – Беларусь»

Відэарэпартаж пра настаўніцу беларускай мовы з Беластока.

Ці шмат у каго ў школе была «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг? А вось у вучняў пачатковай школы № 4 горада Беластока ў кабінеце беларускай мовы сімвалы нашы ёсць.

Праўда, пачаткоўцы пакуль цьмяна ўяўляюць, што яны азначаюць і што за мову яны вывучаюць пару разоў на тыдзень. Ім бы пагойсцаць на калідоры ды пагуляцца. Каб даць рады малым гарэзам, настаўніца Аліна Ваўранюк танчыць, спявае і пляскае ў ладкі на ўроку разам з дзецьмі.

«Не ўяўляю сабе іншай працы, — кажа Аліна.

— Люблю, калі чую, як малыя дзеці, якія прыходзяць, амаль не ведаючы мовы (разумеюць — але не карыстаюцца), памаленьку чарговыя песні вывучаюць, вершы».

Задача выкладання мовы меншасці — падтрымліваць нацыянальную тоеснасць. Але нярэдка беларускую ідэнтычнасць даводзіцца не тое што развіваць, а літаральна ствараць наноў. Бадай, менавіта гэта і натхняе настаўніцу.

Пры гэтым,

усе продкі Аліны нарадзіліся на Беласточчыне, на тэрыторыі сучаснай Польшчы. «Напэўна, мая краіна і мая радзіма — гэта Польшча, — кажа жанчына. — Але духоўная айчына, безумоўна, Беларусь».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць