Некалькі сотняў прыхільнікаў украінскай апазіцыі сабраліся на мітынг супраць магчымых фальсіфікацый на выбарах у Вярхоўную Раду Украіны на плошчы Лесі Украінкі ў Кіеве, дзе размешчаны будынак Цэнтральнай выбарчай камісіі.
У акцыі бяруць удзел прыхільнікі Аб’яднанай апазіцыі «Бацькаўшчына», Усеўкраінскага аб’яднання «Свабода» і партыі Віталя Клічко «УДАР».
Да месца правядзення мітынгу сцягнутыя ўзмоцненыя нарады міліцыі. Яны папярэджваюць прысутных, што Акруговы адміністрацыйны суд Кіева забараніў у гэты дзень любыя масавыя акцыі каля ЦВК.
Напярэдадні лідары трох партый заявілі пра гатоўнасць «абнуліць» партыйныя спісы і спісы кандыдатаў у мажарытарных акругах і адмовіцца ад працы ў Вярхоўнай Радзе, аднак канчатковае рашэнне пакуль не прынята.
Цэнтрвыбаркам Украіны да гэтага часу не абвясціў папярэднія вынікі галасавання. Паводле закона, ЦВК павінен абвясціць вынікі выбараў не пазней за 12 лістапада.
Каментары