Эканоміка1010

Чыж ля Маладзечна будуе самы вялікі мясакамбінат у Беларусі

На ім таварыства «Трайпл-Велес» адкрые каля 800 вакансій. На новым камбінаце будуць рабіць розныя віды прадукцыі з ялавічыны і свініны: кілбасы, сасіскі, паштэт.

Упакоўка сама трапіць на канвеер

Пляцоўка пад будаўніцтва знаходзіцца ў некалькіх метрах ад мяжы горада, каля мікрараёна Парашкі. Тэхніка заехала 12 верасня, з таго часу і ідзе работа.

Будаўніцтва будзе ісці ў некалькі чэргаў. У канцы 2013 года будзе гатовы забойны цэх і халадзільнік. У першай палове 2014 года плануюць запусціць асноўны вытворчы цэх.

Пляцоўка пад будаўніцтва займае 24 гектары. Сам будынак будзе мець адміністрацыйную частку — трохпавярховую, і вытворчую, над якой размесцяць склады.

— Будынак будзе вельмі зручны, — распавядае дырэктар таварыства «Трайпл-Велес» Алег Іваноў. — Усё максімальна механізавана. З другога паверха, дзе склады, адразу на канвеер будзе трапляць упакоўка. Большую частку абсталявання кампанія прывязе з Германіі і Аўстрыі.

Найбольш актыўна будаўніцтва будзе ісці ў 2013 годзе, за які плануюць асвоіць каля 220 мільярдаў рублёў. Кошт праекта кіраўніцтва прадпрыемства назваць пакуль не рашаецца.

Як, дарэчы, і аб’ёмы вытворчасці.

— Не хачу называць няправільныя лічбы, яны яшчэ ўдакладняюцца, — тлумачыць Алег Іваноў. — Але магу сказаць, што такіх аб’ёмаў вытворчасці пакуль няма ні на адным мясакамбінаце Беларусі.

Не менш за 70% вытворчасці будзе ісці на экспарт, у асноўным на Расію.

На працу трэба 800 чалавек

Пераважна рабочых спецыяльнасцяў: рабочыя, майстры, тэхнолагі.

— Каб прыйшлі людзі сюды працаваць, неабходна задаволіць два патрабаванні: годны заробак і жыллё, — гаворыць дырэктар «Трайпл-Велес». — Сярэдні заробак у нас цяпер 4,3 мільёна рублёў. А з жыллём — выкупілі адну шматпавярхоўку, робім там рамонт. Будзем вырашаць пытанне.

На пытанне, ці будзе пах з мясакамбіната непакоіць маладзечанцаў, Алег Іваноў запэўнівае:

— Праект новага камбіната часткова выконвае арганізацыя ў Еўропе, таму будуць выкананыя ўсе не толькі беларускія патрабаванні, але і еўрапейскія. На ветэрынарна-санітарным кантролі прадпрыемства ніколі не эканоміла. Будаўніцтва ўзгоднена з экалагічнымі службамі. Будуецца ўсё ў адпаведнасці з ружай вятроў, таму жыхарам перажываць не варта. Тым больш што на новым мясакамбінаце не будзе цэха ўтылізацыі, які і дае спецыфічны пах.

Планы наконт будаўніцтва новага мясакамбіната каля Маладзечна існавалі яшчэ ў канцы 1990-х.

У 1997–1998 гадах існаваў праект, паводле якога будынак месціўся за Парашкамі, але на рэалізацыю тады не хапіла сродкаў. Новы мясакамбінат будуюць на той самай пляцоўцы.

Будынак, дзе зараз вырабляюць прадукцыю «Трайпл-Велес», будзе працягваць працаваць. У ім няма забойнага цэха, таму адзін будзе для абодвух камбінатаў. У межах горада забойны цэх забаронены.

На Маладзечаншчыне будзе два мясакамбінаты, якія будуць належаць адной арганізацыі.

Каментар эколага

Будаўніцтва новага мясакамбіната мы папрасілі пракаментаваць намесніка дырэктара па праграмных пытаннях Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўгена Лабанава:

— Зразумела, што праекціроўшчык павінен прытрымлівацца ўсіх санітарных нормаў, прыродаахоўнага заканадаўства. Але мясакамбінат не з’яўляецца крыніцай шкодных выкідаў. Іншая справа, што гэта стварае не самае прыемнае суседства з-за паху, бо існуе паняцце пахавага забруджвання паветра. Таму пры будаўніцтве неабходна прытрымлівацца ружы вятроў.

***

«Трайпл-Велес» — таварыства з абмежаванай адказнасцю, частка холдынгу «Трайпл». У 2009 годзе стала правапераемнікам прадпрыемства «Маладзечанскі мясакамбінат».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў18

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Усе навіны →
Усе навіны

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею11

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

Юлія Семчанка: Давялося наступіць сабе на горла — я мусіла заставацца побач з сынам3

«Гомель — такая вёска?» Гамяльчанка абурылася праз афішу з расійскімі артыстамі11

У Слуцку шукаюць былых працаўнікоў завода «Эмальпосуд» для адраджэння тэхналогіі ліцця чыгункоў3

Што за Zorki? Патэсцілі новы беларускі дадатак для знаёмстваў6

Трамп: Цэны на нафту ўпадуць пасля знішчэння ядзернай праграмы Ірана2

108 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў18

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць