Музыка2828

Топ-5 фактаў пра Анатоля Ярмоленку

Сёння музыка святкуе 65-годдзе.

Сёння кіраўніку ансамбля «Сябры» Анатолю Ярмоленку спаўняецца 65 год. «Наша Ніва» узгадала 5 фактаў з жыцця лідара аднаго з самых важных ВІА ў гісторыі Беларусі.

1. Анатоль Ярмоленка нарадзіўся не ў Беларусі.
Ягоная радзіма — горад Казацін у Вінніцкай вобласці. Музычную кар’еру артыст пачаў у Ансамблі песні і танца Дома афіцэраў Бакінскай вайсковай акругі ПВА. Сам
Ярмоленка лічыць, што менавіта войска і зрабіла яго музыкам. Там ён сустрэў Мусліма Магамаева,
які вельмі паўплываў на Ярмоленку. «Свайго сына я ледзь не за руку адвёў у ваенкамат, бо гэта школа жыцця» — казаў музыка ў адным з інтэрв’ю.

2. Для «Сяброў» пісалі найлепшыя паэты. А пасля тыя песні сталі народнымі. Як «Гуляць дык гуляць» на верш Уладзіміра Някляева ці «А я лягу-прылягу» на верш Ніла Гілевіча.

3. Ярмоленка сцвярджае, што ў песні «Слухай бацьку!» ён не меў на ўвазе нікога канкрэтна.
Песня была запісаная напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. У ёй ёсць радкі кшталту: «Когда наш батька начинает песни петь, то соловьи в лесах застенчиво краснеют». Спявак кажа што вядзецца пра абагулены вобраз беларускага бацькі.

4. У «Сяброў» быў супольны тур з ветэранамі англійскага року Smokie
— тады англічане прыйшлі ў захапленне ад песні «Купалінка», а творчасць «Сяброў» назвалі «сусветнай скарбніцай». Ствараў Ярмоленка і рок-н-ролы.
Напрыклад, вось такі, часоў перабудовы.

5. У інтэрв’ю музыка любіць згадваць, як у маладосці да яго ліплі дзяўчаты —
напрыклад, ён вёз дамоў сяброўку з Бабруйска, а дома яго чакала прыхільніца з Казахстана, якая прыехала да Ярмоленкі «выходзіць замуж». І такі выпадак быў далёка не адзінкавым.

Каментары28

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення1

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення1

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць