Свет11

Урад Літвы на чале з Кубілюсам склаў свае паўнамоцтвы

Аднак будзе часова выконваць свае абавязкі, пакуль не будзе сфарміраваны новы ўрад.

Тым не менш, як паведамляе партал delfi.lt, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ сваім дэкрэтам прыняла вернутыя ўрадам Андруса Кубілюса паўнамоцтвы і даручыла яму часова выконваць гэтыя абавязкі, пакуль не будзе сфарміраваны новы ўрад.

Правацэнтрысцкі ўрад пад кіраўніцтвам Кубілюса стаў першым у гісторыі незалежнай Літвы, якому ўдалося прапрацаваць усе чатыры гады.

Адразу ж пасля другога тура выбараў у сейм прэзідэнт заявіла, што даручыць сфарміраваць новы кабінет міністраў сацыял-дэмакратам, якія набралі больш за ўсё галасоў. Разам з тым Грыбаўскайтэ вылучыла ўмову, што ў кіруючай большасці і ва ўрадзе не павінна быць Партыі працы.

У якасці прэтэндэнта на пасаду прэм'ера называецца лідар сацыял-дэмакратаў Альгірдас Буткявічус,
які, нягледзячы на папярэджанне прэзідэнта, узяўся фарміраваць кабінет міністраў з удзелам Партыі працы, партыі "Парадак і справядлівасць" і Выбарчай акцыі палякаў Літвы, якая далучылася да іх. Гэтыя партыі ўжо падпісалі кааліцыйны дагавор і размеркавалі міністэрствы.

Згодна з законам, у дзень, калі новы сейм збіраецца на першае пасяжэнне, урад складвае паўнамоцтвы.
Прэзідэнт прымае паўнамоцтвы ва ўрада і даручае яму часова выконваць абавязкі да фарміравання новага кабінета міністраў і ў 15-дзённы тэрмін прадстаўляе парламенту кандыдатуру новага прэм'ер-міністра.

Пасля таго як сейм ухваляе кандыдатуру прэм'ера, ён не пазней чым на працягу 15 дзён ад яго прызначэння прэм'ерам павінен прадставіць сейму сфарміраваны ім і зацверджаны прэзідэнтам кабінет міністраў, а таксама вынесці на абмеркаванне ўрадавую праграму.

16-ты кабінет міністраў атрымае паўнамоцтвы да дзеяння, калі парламент простай большасцю галасоў ухваляе яго праграму.

Прэм'ера з ухвалення сейма прызначае і завальняе прэзідэнт.

Лідар кансерватараў Кубілюс пасаду прэм'ер-міністра займаў з 9 снежня 2008 года. У яго кабінет міністраў уваходзілі прадстаўнікі Саюза Айчыны — хрысціянскія дэмакраты Літвы, Руху лібералаў, а таксама Саюза лібералаў і цэнтра.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі4

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам17

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі4

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць