Грамадства

Гарадок: назіральнік «замінаў працы камісіі»

Паведамляе радыё «Свабода»: Нягледзячы на выходны дзень, Леаніду Гаравому, сябру ініцыятыўнай групы Мілінкевіча на Віцебшчыне, было загадана зьявіцца ў Гарадоцкі раённы суд паводле факту ягонага ўчорашняга затрыманьня.

Яшчэ адна адметнасьць сёньняшняга судовага працэсу ў тым, што спадар Гаравы ёсьць дэпутатам райсавету, і санкцыю на прыцягненьне яго да адміністрацыйнае адказнасьці мусіў даваць раённы пракурор.

Леаніда Гаравога вінавацяць у тым, што ён замінаў працы выбарчай камісіі на Баграмянаўскім выбарчым участку, дзе ён акрэдатаваны назіральнікам і адкуль яго ўчора забраў нарад міліцыі.

У заяве, якую напісала старшыня выбарчай камісіі спадарыня Палянічка, гаворыцца пра тое, што назіральнік Гаравы, нягедзячы на ейныя заўвагі, вольна хадзіў па выбарчым участку, без дазволу падыходзіў да скрыні зь бюлетэнямі, а таксама несанкцыянавана вёў аўдыё і відэазапіс працэсу выбараў.

Леанід Гаравы з абвінавачаньнем ня згодны. Ён мяркуе давесьці, што нікіх парушэньняў заканадаўства зь ягонага боку не было.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць