Архіў

Канвэер сьмерцi: Дакумэнты, сьведчаньнi, успамiны.

№ 34 (95) 1 сьнежня 1997 г.

Канвэер сьмерцi:

Дакумэнты, сьведчаньнi, успамiны.

 

Архiў Найноўшае Гiсторыi рыхтуе да друку зборнiк унiкальных дакумэнтаў, апрацаваных i падрыхтаваных да друку гiсторыкам Iгарам Кузьняцовым.

Пра масавыя рэпрэсii напiсана нямала. Асаблiвую цiкавасьць да гэтых трагiчных старонак гiсторыi тлумачыцца перш за ўсё iмкненьнем выкрыць таталiтарызм у мiнулым i будучым, не дапусьцiць ягонага рэцыдыву.

Дакумэнты, якiя прадстаўленыя ў гэтай кнiзе, дазваляюць аспрэчыць спрошчаныя на сёньня стэрэатыпы, удакладнiць некаторыя ацэнкi, а значыць, больш яскрава ўявiць адзiн з самых складаных i трагiчных пэрыядаў нашай гiсторыi.

Гэтая кнiга складзеная з дакумэнтаў, бюракратычных паводле паходжаньня й характару, напiсаных канцылярскай мовай. Яны раскрываюць мэханiзм рэпрэсiяў i канкрэтныя спосабы iх ажыцьцяўленьня, якiя характарызуюць структуру i прынцыпы дзеяньня дзяржаўнай машыны, што стваралася для арганiзацыi катаржнай працы й зьнiшчэньня людзей у масавых маштабах.

У кнiзе даецца аналiз стварэньня i функцыянаваньня рэпрэсiўнай сыстэмы на тэрыторыi СССР у пэрыяд з 1920 да пачатку 1950-х гадоў.

Сярод дакумэнтаў, што публiкуюцца ў гэтай кнiзе — дырэктывы, пастановы, загады, дырэктыўныя лiсты, дакладныя запiскi i справаздачы ОГПУ—НКВД—МГБ, рашэньнi ВКП(б), СНК i УЦВК СССР. У спэцыяльны разьдзел выдзеленыя ўспамiны ўраджэнцаў Беларусi, якiя прайшлi празь пекла сталiнскiх канцэнтрацыйных лягераў. Большасьць дакумэнтаў друкуецца ўпершыню.

Сачыце за анонсамi!

Каментары

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць