Архіў

Канфэрэнцыя, прысьвечаная ахвярам палiтычных рэпрэсiяў

№ 6 (103) 16 сакавіка 1998 г.

Працяг акцыi

 

27-28 лютага ў Менску адбылася канфэрэнцыя «Палiтычныя рэпрэсii ў Беларусi ў ХХ ст.», арганiзатарамi якой былi Беларускi Хельсынскi Камiтэт i Беларуская Асацыяцыя Ахвяраў Палiтычных Рэпрэсiяў. Непасрэдным кiраўнiком праекту была Нiна Стужынская. Канфэрэнцыя стала працягам сьнежаньскага сэмiнару «Карныя органы Беларусi: гiсторыя й сучаснасьць (да 80-х угодкаў ВЧК)».

Арганiзатары й удзельнiкi канфэрэнцыi сутыкнулiся з новымi беларускiмi рэалiямi ўжо на стадыi падрыхтоўкi — так i не ўдалося зьняць у арэнду кiназалю, дзе меркавалася паказаць фактычна забаронены фiльм «На Чорных лядах» паводле апавяданьня Васiля Быкава й арганiзаваць выставу, прысьвечаную ахвярам палiтычных рэпрэсiяў. Найбольш цягнуў час з адказам кiнатэатар «Партызан» — значыць i надзеяў на яго было найболей. Але й гэтая ўстанова не атрымала дазволу ад уладаў Менску на такую акцыю. Урэшце, выстава адбылася ў невялiкiм пакоi ў гатэлi «Плянэта». Папярэдне была праведзеная цэнзура — зьнятыя ўсе стэнды па сучаснасьцi, а гэта былi, найперш, фотаматэрыялы. Як можна было зразумець, галоўны аргумэнт наступны — канфэрэнцыя й выстава прысьвечаныя палiтычным рэпрэсiям, а ў сёньняшняй Беларусi такой зьявы няма. На адкрыцьцё выставы «Крыжовы шлях» сабралося шмат людзей. Мяркуецца, што выстава далей паедзе па рэгiёнах Беларусi. Архiў Найноўшае Гiсторыi падрыхтаваў на выставу сваю экспазыцыю па беларускiм альтэрнатыўным друку 1970-1980-х гадоў.

Асобныя дробныя правакацыi ўчынялiся i пад час канфэрэнцыi. Так, на трыбуну патрапiў нiкому невядомы чалавек з дакладам пра сучасныя рэпрэсii супраць камунiстаў Лiтвы. Спачатку заля яшчэ неяк стрымлiвалася, але, калi iнтэрфронтавец пачаў нахвальваць Лукашэнку, публiка ўжо выбухнула. Трэба ведаць паводзiны Аляксандра Лукашэнкi ў дачыненьнi да ахвяраў рэпрэсiяў — ён пазбавiў iх законных льготаў, якiя маглi быць толькi мiзэрнаю кампэнсацыяй за зьдзейсненыя супраць мiрных грамадзянаў злачынствы; падтрымлiвае спэцыфiчную iдэалягiчную палiтыку, якая вядзе практычна да апраўданьня масавых рэпрэсiяў (не выпадкова цяпер зноў загучалi ў афiцыйных мэдыях самыя адыёзныя iмёны другой паловы 80-х — як, напрыклад, Адама Залескага).

Тут мы падалi палiтычны кантэкст канфэрэнцыi. Цалкам пазбавiцца эмоцыяў было немагчыма, бо вялося пра масавыя рэпрэсii, а палову залi складалi самi ахвяры рэпрэсiяў. Значэньне гэтай мiжнароднай канфэрэнцыi ў тым, што практыка рэпрэсiяў была прааналiзаваная як непазьбежная й заканамерная ўласьцiвасьць таталiтарнай сыстэмы на працягу ўсёй яе гiсторыi — ад зараджэньня ў 1917 годзе да мэтастазаў сёньняшняга дня.

Алег Дзярновiч

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты9

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты9

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць