Архіў

ПРАГА 68-ГА Ў МЕНСКУ 98-ГА. (Апытаньне на вулiцах гораду)

№ 16 (113) 1998 г.

ПРАГА 68-ГА Ў МЕНСКУ 98-ГА

Апытаньне на вулiцах гораду

 

Зьмiцер Вайцюшкевiч з гурта «Крывi», якога я сустрэў каля адноўленае катэдры на пляцы Волi, гэтак ахарактарызаваў уваход савецкiх войскаў у Чэхаславаччыну:

 

— Гэта калi да цябе ў хату прыяжджае чалавек i пачынае хадзiць па стале нагамi, спаць з тваёй жонкай на тваiх вачах...

Спадар, якi працуе ў сфэры шоў-бiзнэсу i якога я спынiў ля рэстарану «Крынiца»:

 

— Лично меня ничего не связывает с Чехией. Я там ни разу не был и вспоминать об этом не хочу.

Першакурсьнiца фiлфаку БДУ выявiла больш цiкавасьцi да падзеяў трыццацiгадовае даўнiны:

 

— Я чытала ў газэце, што сёньня будзе пiкет пакаяньня. Таму што беларусы таксама былi ў савецкiм войску i Беларусь уваходзiла ў склад СССР.

А вось два таксоўшчыкi, што пiльнавалi пасажыраў на пляцоўцы перад фiрмовай цырульняй «Мара», палiчылi, што з акупацыяй Чэхаславаччыны няма нiякiх праблем. Пра маральную адказнасьць беларусаў яны сказалi наступнае:

 

— Нет. Не несут ничего. Ничего абсолютно.

Наступны рэспандэнт аказаўся аднагодкам падзеяў жнiўня 1968 г.

 

— По-моему, любой белорус, который думает, несет ответственность. В моральном плане это была оккупация или, скорее, интервенция.

Студэнт, якi адпачываў на лаве:

 

— За те события Беларусь несет ответственность чисто исторически. Она была в Союзе, а это были союзные, скажем так, дела.

Затым я зьвярнуўся да двух сябровак дваццацiпяцiгадовага веку. Адна зь iх сказала:

 

— Сейчас каждый волен жить так, как ему хочется. Я не берусь ничего характеризовать, потому что — не стоит после стольких лет забвения. Войны затеваются ради того, чтобы кому-то в карман перетекло определенное количество денег.

Сусед па лаве, якi зарабляе свой хлеб зборам пляшак:

 

— В принципе, я и тогда был против этих дел. Зачем соваться в чужие дела? Пусть они сами решают свои вопросы... Для общественности никто ничего не говорил. А между собой говорили всегда, что это неправильное решение.

А вось словы кабеты, якая гулялася ў сквэрыку са сваёй унучкай:

 

— Мы люди более философского настроения. Я считаю, это прошло как историческая дата, всего лишь. Для изучения и познания.

Сталы спадар каля кафэтэрыя «Пiнгвiн» таксама быў настроены на фiлязофскi лад:

 

— Это был коммунистический режим. Фашиствующий. Все, кто входил в Советский Союз, несут моральную ответственность. Не белорусы, а руководители этих стран.

Перад самым сканчэньнем майго шпацыру, каля выхаду з станцыi мэтро «Кастрычнiцкая» я спаткаў лiтаратара i выдаўца Адама Глёбуса i запытаўся ў яго, цi ёсьць сувязь памiж сучаснай Беларусяй i Чэхаславаччынай 1968 году?

 

— Думаю, ёсьць. Я добра памятаю, як чытаў часопiс «Советская Чехословакия». Гэта быў самы круты часопiс на тыя часы.

Што да пачуцьця вiны:

 

— Асабiста мне няма ў чым каяцца. Але прынесьцi спачуваньнi ўрад наш павiнен.

Апытваў Севярын Квяткоўскi

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць