Меркаванні11

«Для Беларусі сцэнар можа быць жорсткі»

У інтэрвію журналістам краінаў G8 У. Пуцін паведаміў, што за атрыманьне Кіевам у 90-я газу па льготных цэнах, расейскі газ для ўкраінцаў у будучыні будзе прадавацца па цэнах, даражэйшых за рынкавыя на 12-17%. Ці тое самае чакае Беларусь? Камэнтар экспэртаў.

У інтэрвію журналістам краінаў G8 У. Пуцін паведаміў, што за атрыманьне Кіевам у 90-я газу па льготных цэнах, расейскі газ для ўкраінцаў у будучыні будзе прадавацца па цэнах, даражэйшых за рынкавыя на 12-17%. Залежнасьць Беларусі ад паставак расейскага газу нашмат большая. Ці ня ёсьць гэта нагодай для паўтарэньня агучанага расейскім прэзыдэнтам сцэнару ў дачыненьні да свайго найбліжэйшага хаўрусьніка? Камэнтар экспэртаў.

Тацяна Манёнак, аглядальнік газэты «Белорусы и рынок»: Цаной працяглых перамоваў беларусы атрымалі даволі лагодныя і празрыстыя ўмовы паставак газу на наступныя чатыры гады. Асаблівасьці міждзяржаўных стасункаў не дазволяць Расеі ў найбліжэйшай пэрспэктыве выставіць ці не адзінай на сёньня саюзьніцкай краіне такія патрабаваньні. Украіна ўжо вызначылася ў сваім кірунку, што, здаецца, незваротна. Гэтым і тлумачыцца такая пазыцыя Расеі. Беларускае кіраўніцтва пакуль ня мае выразна акрэсьленай канцэпцыі напрамку разьвіцьця краіны. Вядзецца гульня, гандаль за лепшыя ўмовы, і пакуль што ён удаецца. Такая сытуацыя пакуль задавальняе абодва бакі.

Віталь Сіліцкі, палітоляг: Украіна атрымлівала з Расеі толькі 20% газу, дый тое кампэнсавала яго кошт паслугамі за транзыт. Таму ў яе ёсьць усе магчымасьці канчаткова пераарыентавацца на іншыя крыніцы атрыманьня энэргарэсурсаў. Беларусь на 100% залежыць ад паставак расейскага паліва. Таму ў нашым выпадку сцэнар можа быць нашмат больш жорсткі. Хіба гэты ціск ня будзе вельмі відавочны цягам часу, покуль будуць дзейнічаць апошнія міждзяржаўныя дамоўленасьці. І найхутчэй гэтым пытаньнем будзе займацца новае расейскае кіраўніцтва.

Натальля Тагановіч, загадчыца сэктару праблемаў паліўна-энэргетычнага комплексу Інстытуту эканомікі Беларусі: Наша краіна мае вельмі прывабнае геапалітычнае становішча, асабліва гэта датычыць пытаньняў транзыту. Таму для нас дачыненьні з Расеяй у сфэры паставак паліва будуць у цэлым спрыяльныя заўсёды.

Запісаў Сямён Печанко

Каментары1

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек9

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна8

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах3

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек9

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць