Архіў

Сяргей Харэўскі. Зялёны Гай

№ 10 (131) 1999 г.


Зялёны Гай

 

За «Грунвальдзкую сечу» Матэйка атрымаў сыбалічнае каралеўскае жазло. Стары маэстра так пераняўся гэтым, што ўжо сам абвесьціў сябе каралём у мастацтве. Мастакі даволі скептычна ацанілі эстэтычныя вартасьці «Грунвальда». Адзін адцеміў, што гэта палатно «не мастацкае, а тэхнічнае, гэта разрэз бітвы», а другі заўважыў, што ягоныя фрагмэнты трэба «мазольна расшыфроўваць і зьвязваць». Матэйка стварыў не мастацкі твор, а праект даўняе й гераічнае рэчаіснасьці. Сёньня б гэта назвалі манумэнтальнай прапагандай. Такую функцыю «Грунвальд» да сёньня выконвае пасьпяхова, як ні з чым не параўнальны твор. На ім узгадаваліся пачуцьці палякаў, для якіх гэтае палатно было не мастацтвам, а прадметам культу. Яго хавалі ад акупантаў, за яго гінулі людзі, як за рэліквіі ў сярэднявечча. Можна з пэўнасьцю сказаць, што твор Матэйкі прысьпешыў аднаўленьне Польшчы...

Ці ёсьць у Беларусі твор мастацтва, які б мог выконваць гэткую ж ролю ў жыцьці нашай нацыі, як «Грунвальд» у палякаў? Можа «Пагоня Ярылы» Драздовіча? Замалое палатно, ды й рамантычны сымбалізм не ўплывае дыдактычна... Нацыянальны банк Беларусі прапануе сёньня сваё: «Нацюрморт» Хруцкага, які зьмясьцілі на новенькай, мільённай купюры... Першы жывапісны твор на нашых грошах. Мара беларускіх пэнсіянэраў: куча сьпелае садавіны й гародніны ў кветках. З рога ўсяго многа... Шанаваць выяву прадуктаў як нацыянальную Ідэю?.. Нехта прапанаваў «Партызанскую мадону» Савіцкага. Не надаецца. Па-першае, твор банальны, а па-другое, вісіць у Маскве. Хай там і застаецца.

Сёньня дзевяцімэтровы холст Матэйкі літоўцы разглядаюць як сцэну са сваёй гісторыі, як бітву, якую ачоліў вялікі князь Літвы Вітаўт... Па Вільні вісяць рэклямныя шчыты ў промнях пражэктараў, плякаты, афішы, якія заклікаюць наведаць карціну «Грунвальдзкая бітва». Літоўцы называюць Грунвальд «Жальгірысам», што літаральна перакладаецца як Зялёны гай. Гэтае імя тут носяць спартовыя каманды, заводы, стадыёны, вуліцы, санаторыі, гатункі піва і цыгарэтаў. За саветамі «Жальгірысам», гэта значыць Грунвальдам, называлі нават калгасы і піянэрскія лягеры...

А калі б «Грунвальд» прывезьлі ў Менск? Да нашае гісторыі слынная сеча мела ніяк ня меншае дачыненьне, пра што добра расьпісана ў тузіне беларускіх кніг. Беларускія мастакі таксама панапісвалі свае «грунвальдзікі». І былі нават спробы, падгледзеўшы ў літоўцаў, перакласьці Грунвальд зь нямецкае як «Зялёны Гай»... Ці ўтварыўся б у нас вакол карціны такі ажыятаж, як цяпер у Вільні? Думаю, не... Дзеля гэтага публіцы трэба добра прасякнуцца гонарам за сваю гісторыю... Справа ўсё ж ня ў творах мастацтва, а ў пачуцьцях, што яны выклікаюць.

Сяргей Харэўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць