Архіў

Паштовая скрынка

№ 29 (150), 1999 г.


 

Паштовая скрынка

 

Алесю К. з Маладэчна. Пазьбягайце надуманых пасылаў — такіх, як у водгуку «Нумар, які ня стаў правакацыяй». Маўляў, мог стаць, але ня стаў. Тое самае можна сказаць пра што заўгодна. Але зусім ня ўсё ў гэтым сьвеце «маецца стаць правакацыяй». У тым ліку і агляданы вамі часопіс, аўтары якога ўсяго толькі «хацелі рэканструяваць настрой часу». Для чаго зусім неабавязкова друкаваць тое, што адбылося менавіта ў тым часе. Тут яшчэ адзін надуманы пасыл.

Сяргею К. «Зімовы эцюд» занадта схематычны.

Марыі Ш. Тое самае. Ваш «Партрэт» пратэстуе супраць газэтных штампаў тымі ж, штампаванымі сродкамі.

Генадзю Д. Немагчыма перадаць адчуваньне, калі Вы яго проста апісваеце. «Паланіла яго волю і атручвала сьвядомасьць» — тут узьдзеяньне спакусы не адчуваецца, а толькі называецца. Для мастацкага тэксту гэта заганна. Роўна як і ўсялякія моўныя «прыўкраснасьці», сярод якіх русізмы выдаюць у аўтары нэафіта.

Людміле Г. Тое самае, нельга апісваць адчуваньні. «Страшэнная па сваёй безвыходнасьці думка, што ўсё дарэмна», насамрэч ня страшыць. Назыўны гэты фаталізм не праймае. Праўдападабенства вобразу будуецца на ўскосных доказах, а не на беспадстаўных прысудах. Не скажыце мне, што я злачынца, а дакажыце мне гэта — каб я Вам паверыў.

Яўгіньні К. Тое самае. Прыгожая назва пераважвае ўвесь твор. Паспрабуйце напісаць не абразок, ня прыпавесьць, не імпрэсію, а апавяданьне, «банальнае, як сьмерць селяніна».

Ш.У., Гарэзьліваму Сяргею. На жаль, неарыгінальна.

Францішку зь Нясьвіжу. Тое самае. Лепш бы Вы напісалі ад імя таго, каго пабачылі ў засьнежаным полі з вакна начнога аўтобуса. Тым больш, што «лепей адзінота ў полі, чым адзінота ў натоўпе».

Алене Я. Кожны пераклад мусіць быць нечым матываваны. Пэўныя творы матывуюць сябе самі — арыгінальнымі думкамі або сюжэтам, ці, скажам, тым, што пастаўленыя да юбілею аўтара. А каб матываваць публікацыю Вашага перакладу Гесэ, спатрэбіўся б «суправаджальны» твор, які б уводзіў Гесавы думкі ў кантэкст нашага часу, нашай сытуацыі, нашай газэты.

Вадзіму Б. Ідзе сьнег, сьвеціць сонца, вы абдымаецеся, нясеце байдарку, вакол вялікі горад, казачны краявід... І — нічога акрамя гэтага.

Віталю С. Прычына сапраўды ў «банальнай раскрутцы», дзеля якой патрэбная небанальная рэальная эканоміка. А ў нас яе няма.

Сержуку Н. Вельмі добра Вы пішаце пра «неасэнсаванае чаканьне моманту, калі можна будзе выкарыстаць свой патэнцыял». Толькі ж можна і не дачакацца. І яшчэ кажуць, што два самыя брыдкія заняткі — чакаць і даганяць... Часам здаецца, што Лукашэнка ў такіх развагах ні пры чым, або што ён — толькі «адмазка», якой людзі апраўдваюць сваё баімства жыць.


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі10

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць7

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»5

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі10

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць