Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 33 (154), 6 — 13 сьнежня 1999 г.


 Лісты ў рэдакцыю

 

Я пінчук, а не ўкраінец

Хачу «падзякаваць» некаторым аўтарам вашае газэты за адкрыцьцё. З украінскага нумару «Нашай Нівы» я даведаўся, што ўсе мае землякі (і я таксама) не беларусы, а ўкраінцы! Вельмі цікава. Колькі я жыву ў Пінску, ані разу ня чуў, каб хтосьці зь пінчукоў зваў сябе ўкраінцам.

Так, я згодны, што наш дыялект (а можа, асобная мова?) значна адрозьніваецца ад беларускай. Але ж гэта далёка не ўкраінская мова. Ня ведаю як на Берасьцейшчыне, але на Піншчыне ніколі не атаесамлялі сябе з украінцамі. Больш за тое, ледзь ня кожная вёска мае сваю гаворку: у адным сяле кажуць «кот», «конь», «двор»; у другім — «кіт», «кінь», «двір»; у трэцім — «кут», «кунь», «двур». У Моталі замест «жаба», «яма», «зяць» вы пачуеце «жеба», «ема», «зець».

У адной вясковай школе дзеці, пачуўшы ад мяне беларускую мову, проста разьвесяліліся. Для іх зусім нязвыкла было чуць характэрнае дзеканьне і цеканьне.

Магчыма, што на Палесьсі — беларускім, украінскім, польскім — жывуць прадстаўнікі недафармаванага этнасу. Літаратурную мову не было каму распрацоўваць, дзяржавы сваёй ня мелі. Ды й з саманазовам нешта не атрымалася. Слушна было заўважана, што палешукамі звалі цёмных людзей з аддаленых, глухіх сёлаў. Мая мама казала так: пінчукі — гэта жыхары Пінску; сяляне з блізкіх да гораду селішчаў (як цяпер кажуць — з прыгараду) зваліся падгародцы, бо жылі пад горадам. А жыхароў аддаленых вёсак звалі палешукамі. Гэтак было на Піншчыне.

Апошнім часам я сам стаў прыходзіць да той думкі, што я не зусім беларус, ці то беларуская мова не зусім родная мне. Але валодаю я ёй лепш, чым мясцовай, а тым больш украінскай. І, няхай не крыўдуюць паўднёвыя суседзі, я сябе ўкраінцам не ўважаю.

А захоўваць і вывучаць палескія гаворкі трэба, бо гэта найкаштоўнейшы камень у кароне беларускай мовы.

З павагай,
Яўген Салейчук, пінчук

 

 

***

Ня плачце па ўкраінцах, што ім Лука трохі «наступіў на хвост» у Берасьці. Яны ніколі не былі і ня будуць нашымі прыяцелямі. Перад вайной у Вільні студэнты-ўкраінцы абяцалі студэнтам-літоўцам даць помач, калі б беларусы мелі замер Віленшчыну прылучыць да Беларусі.

Берасьце, Палесьсе, Беласточчына для ўкраінцаў — гэта Ўкраіна. Прэзыдэнт украінскага эміграцыйнага ўраду Лявіцкі падпісаў умову зь літоўскім урадам даць ваенную помач літоўцам у выпадку наступу беларусаў з мэтай далучыць Віленшчыну да Беларусі. Але потым пасварыліся: кожны зь іх хацеў мець Горадню.

У Заходняй Беларусі многія настаўнікі-палякі зьдзекаваліся над беларускай дзетварчой па вёсках, высьмейваючы беларускую мову і каралі за яе: затым закладалі «Кулка Млодзежы Вейскей», і хто супраціўляўся з насельніцтва, дык даносілі ў дэфэнзыву, што гэта камуніст. Многія празь іх папалі ў Бярозу-Картускую.

Па «вызваленьні» Заходняй Беларусі тыя ж самыя настаўнікі-«палякі» сталі ўкраінцамі і змушалі насельніцтва — галоўнае на Палесьсі — закладаць украінскія школы замест беларускіх: — «тады гэтыя вёскі прылучаць да Ўкраіны, а на Ўкраіне добра родзіць пшаніца...»

Многія з гэтых настаўнікаў дасталі па лобе і мусілі рабіць «махен-драхен». За нямецкай акупацыяй яны падказвалі немцам, хто камуніст, камсамолец, партызан... А як паводзіліся ўкраінскія начальнікі ў нямецкіх лягерох? — Служылі верна, як калісь «цару маскоўскаму, ды каралю польскаму». А колькі вёсак выпалілі ўкраінскія батальёны СС на поўначы Беларусі, колькі пакінулі трупаў нашага насельніцтва, ахоўваючы тылы адступаючай нямецкай арміі?

Няма ў нас прыяцеляў-суседзяў! Гэта ўсё ваўкалакі! Аб гэтым нельга забывацца!

А.Ч., Ольштын


Каментары

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць