Архіў

Хто выкрадае Чачэнію

№ 3 (160), 17 — 24 студзеня 2000 г.


 

Хто выкрадае Чачэнію

За большасьцю выкраданьняў на Паўночным Каўказе стаяць расейскія спэцслужбы — цьвердзяць палякі, выкрадзеныя ў Чачэніі ў сьнежні 1997 году

 

Два гады таму ў Чачэніі выкралі групу палякаў: Паўла Хайнацкага і Марэка Кужынца з Кракава, Кшыштафа Галіньскага з Гданьску, а таксама Дамініка Пяскоўскага і Марціна Тэля зь Лешна. Яны распавядаюць, што ўвогуле ўмовы ўтрыманьня былі някепскія, хоць амаль увесь час палоньнікі былі прыкутыя да батарэі. Часта іх перавозілі зь месца на месца з завязанымі вачыма. Пасьля 53 дзён зьняволеньня палякі былі адбітыя падначаленымі генэрала Лечы Хульдыгава, кіраўніка службы народнай бясьпекі Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Вялікую ролю мелі высілкі пасланца польскіх уладаў Зянона Кухцяка.

Хайнацкі і Кужынец з 1994 году працуюць на карысьць вольнае Чачэніі. У 1995 разам зь Ежы Дабравольскім арганізавалі Гуманітарную Ініцыятыву, якая высылае канвоі ў Чачэнію. Чачэнцы надалі гэтай арганізацыі ганаровае жыхарства Самашкаў, а расейскія спэцслужбы занесьлі яе ў свае чорныя сьпісы.

 

 

Павал Хайнацкі: Мы прыехалі з гуманітарным канвоем у Самашкі, гэта была ўжо наша чацьвертая паездка ў Чачэнію. Тую паездку мы арганізоўвалі супольна з Гданьскім аддзяленьнем дабрачыннага фонду Caritas. Другой мэтай паездкі было ўсталяваньне супрацоўніцтва паміж сэймікам самакіраваньня Гданьскага ваяводзтва з прэфэктурай рэгіёну Ачхой-Мартан. За дзень да аўдыенцыі ў Масхадава палякаў выкралі на дарозе пад Грозным.

Неяк пасьля адзін з нападнікаў сказаў нам: «Гэта справа палітычная. А грошай у нас хапае. Калі б справа была ў грашох, паадразалі б вам вушы ці пальцы, зьнялі б, паслалі сем’ям і ўзялі б свае грошы».

Масква хоча адрэзаць Чачэнію ад сьвету. Расея не жадае, каб у Грозны прыяжджалі замежныя журналісты, гуманітарныя дзеячы, палітыкі, бізнэсоўцы. Чым меней сьведкаў, тым лепш распраўляцца з «сэпаратыстамі».

 

Ежы Дабравольскі: А расейскія мэдыі выдаюць у сьвет інфармацыю, што выстаўляе чачэнцаў барбарамі, бандытамі, тэрарыстамі. (Е.Дабравольскі чатыры разы быў у Чачэніі з гуманітарнымі канвоямі.)

 

Марэк Кужынец: Размаўляючы з намі, Зэлімхан Яндарбіеў распавёў, што выкраданьні набылі новую моц у 1991 годзе, адразу па ўтварэньні Фэдэрацыі Паўночнага Каўказу і абвешчаньні на Кангрэсе чачэнскага народу пастуляту аб незалежнасьці краіны. Адным з выкрадзеных быў брат Яндарбіева.

Існуюць таксама выкраданьні крымінальныя, для атрыманьня выкупу. Здараюцца й выкраданьні ў чачэнскім асяродзьдзі, і, як вынік, закалоты паміж тэйпамі. Аднак з 700 зарэгістраваных выкраданьняў, паводле нашага цьвёрдага перакананьня, большасьць інсьпіраваная расейскімі спэцслужбамі. Гэта даказваюць і сумы выкупу: патрабаваньні дасягаюць мільёну даляраў. Звычайны чачэнец дакладна ведае, што нават на багатым Захадзе мільён даляраў — гэта цэлы маёнтак. Сумы выкупу могуць сьведчыць, што выкраданьні маюць не крымінальны, а палітычны характар.

 

М.К.: У 1994 годзе расейскія мэдыі прадстаўлялі чачэнцаў як мафіёзі: наркотыкі, адмываньне брудных грошай, злачынствы. Гэтых закідаў аказалася замала, і Чачэнія ўжо зрабілася краем выкраданьняў і бязьлітасных забойцаў, якія не шкадуюць нават удзельнікаў гуманітарных канвояў. На жаль, расейцы часткова дасягнулі свае мэты, і іншаземцы баяліся ехаць у Чачэнію шчэ перад вайной. У мэдыях усталяваўся крыўдны імідж чачэнца-тэрарыста.

 

Е.Д.: Акцыя вызваленьня пяці палякаў была сяброўскім жэстам уладаў Чачэніі ў дачыненьні да Польшчы. Чачэнцам як паветра патрэбныя кантакты са сьветам. Адзінай патрэбай гэтага расстралянага расейскай артылерыяй народу ёсьць заступніцтва сьвету.

 

Калі генэрал Леча Хульдыгаў (цяпер ужо нябожчык) вызваліў палякаў, ён сказаў ім: «Вас выкралі не чачэнцы. Вас выкралі бандыты. А бандыт ня мае нацыянальнасьці. Яны мелі толькі чачэнскія твары. За ўсёй гэтай апэрацыяй стаяў палкоўнік ГРУ (расейскі вайсковы вывед) Адам Дэніеў, маскоўскі чачэнец».

Падрыхтавала Сьвятлана Курс паводле Gazety Wyborczej


Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?7

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы16

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?7

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць