Архіў

Навіны

№ 12 (169), 20 — 26 сакавіка 2000 г.


 

НАВІНЫ

 

Псальмы Рыгоравы

Паэт Рыгор Барадулін і бард Алесь Камоцкі запісалі на студыі «Каўчэг» супольны кампакт-дыск «Псальмы». Кружэлка зьмяшчае каля 20 апрацаваных Барадуліным біблейскіх псальмоў цара Давіда, а пачынаецца дыск зь вершаванай малітвы «Ойча наш…», якую пераклаў і чытае сам паэт. Вокладку дыску аздабляе рэпрадукцыя карціны «Анёл» дачкі Барадуліна, Ілоны.

 

Юбілей Чорнага

Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры наладзіў выставу і канфэрэнцыю з нагоды 100-гадовага юбілею Кузьмы Чорнага. У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел 35 школьнікаў зь Менскага раёну, якія дасьледуюць творчасьць Чорнага, і ўнук пісьменьніка Мікола Раманоўскі. Найбольш цікавае спавешчаньне зрабіла Кацярына Шашалевіч, якая распавяла пра катаваньні рэпрэсаванага клясыка ў Менскай турме.

 

Сусьветная — па-беларуску

Калегія Міністэрства адукацыі зацьвердзіла канцэпцыю новага падручніка сусьветнай літаратуры для старэйшых клясаў школы. Ужо з новага навучальнага году сусьветная літаратура будзе выкладацца ў межах абноўленага курсу беларускай літаратуры, а значыць — на беларускай мове. Найбольш увагі ў гэтым курсе надаецца прыгожаму пісьменству нашых суседзяў, а найперш Украіны, якую будуць прадстаўляць 11 пісьменьнікаў.

 

«Мастацтва» ў Інтэрнэце

Часопіс «Мастацтва» стварыў сваю электронную вэрсію ў сусьветным павучыньні на сэрвэры www.ibamedia.com. На тым самым сэрвэры зьмясьціла свой сайт Нацыянальная бібліятэка, але апошні яшчэ не працуе.

 

На Сьвятога Патрыка

17 сакавіка ў Лунінцы і ў менскім парку Горкага прайшлі маляўнічыя парады з нагоды Дня Сьвятога Патрыка. На наступны дзень у Доме дружбы адбылася прэзэнтацыя кнігі «Беларусь—Ірляндыя», якую выпусьціў Скарынаўскі цэнтар. У кнізе зьмешчана ўсё, што пісалася ў Беларусі пра Ірляндыю (у тым і нашаніўскія тэксты), і наадварот. Пачынаецца яна са звароту прэзыдэнта Ірляндыі пані Мэры МакЭліс. Вялікая дэлегацыя прадстаўнікоў дабрачынных арганізацыяў і дзеячоў культуры з Ірляндыі наведае таксама Слуцак, Гарадзею, Мазыр і Лунінец. Уклала кнігу і арганізавала прыезд гасьцёў Марыя Міцкевіч, унучка Якуба Коласа.

Юрась Барысевіч

 

Армяне ў Полацку

13 сакавіка Полацак наведаў Сурэн Аруцюнян, былы першы сакратар кампартыі Арменіі, а цяпер пасол у Беларусі. Ён узяў удзел у адкрыцьці мастацкай выставы мастака Грыгора Данеляна ў полацкім музэі кнігадруку. Грыгор Данелян нарадзіўся ў 1950 годзе ў Тбілісі, але сёмы год жыве ў Менску. Сп.Данелян прыехаў у Полацак з падарункам — графікай па матывах паэзіі Хуана Рамона Хімэнэса. Мастак застаўся працаваць у горадзе на тыдзень.

Алесь Козік


Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць вагон з бізнэс-салонам. Цана, як за некалькі кватэр

Анамальнае цяпло чакаецца ў другой дэкадзе снежня3

Памёр акцёр Кэры-Хіраюкі Тагaва — зорка Mortal Kombat4

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C6

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць