Архіў

Сяргей Астраўцоў. Натаўскі Грунвальд

№ 30 (187), 24 — 31 ліпеня 2000 г.


 

Натаўскі Грунвальд

 

Наконт Грунвальду — аніякіх ілюзіяў: мы там замежныя турысты — ня болей. І нічога не зьмяняецца.

Першы раз, дзесяць гадоў таму, езьдзілі аўтобусам зь нябожчыкам прафэсарам М.Ткачовым. Са сьцягамі бел-чырвона-белымі, з гарадзенскімі харугвамі. 580-я ўгодкі перамогі над крыжакамі. Усё было вельмі афіцыйна: В.Ярузэльскі, В.Ландсбэргіс, нейкі чыноўнік з ураду Расеі ад Ельцына. Трое пераможцаў. Наконт нас нямала зьдзівіліся, але прапусьцілі. Некаторыя з нас нават пад’елі жаўнерскай «грахуўкі» ў палявой сталоўцы. Усё забясьпечвала Войска Польскае, так што мерапрыемства атрымалася някепскае. Ах, марылі мы, ад’яжджаючы, каб насталі часы, і беларуская дзяржаўная дэлегацыя пад бел-чырвона-белым сьцягам прыехала... І сапраўды сьцяг стаў дзяржаўным. Але прафэсар Ткачоў памёр.

Наступным разам мы выбраліся на Грунвальд, калі сьцяг зноў забаранілі. У 1996 годзе. Па-ранейшаму мы, як нейкія нефармалы, зьявіліся нечакана, без запрашэньня, зь «незарэгістраванымі» сьцягамі. Зрэшты, усё было неафіцыйна, на ўзроўні харцэрскага зьлёту. Дата неюбілейная.

А што адбылося цяпер, 15 ліпеня 2000 году! Вялікае сьвята польска-літоўскае! Дзясяткі тысячаў гледачоў. Сотні рыцараў. Нават беларускія, якіх, дарэчы, не запрашалі. Ва ўсякім разе, у афіцыйнай праграме былі пазначаныя розныя, апроч нашых. Нашы выглядалі нязгорш, не па-самадзейнаму, і ім даверылі правы флянг інсцэнаванай праз 590 гадоў бітвы, у якой цяпер удзельнічалі з абодвух бакоў соцень восем ваяроў. І сярод іншых, не сучасных і мала зразумелых публіцы сьцягоў, быў таксама і наш «недзяржаўны» — бел-чырвона-белы.

Але напачатку было афіцыйнае адкрыцьцё. На мэмарыяльным полі быў сшыхтаваны новы супольны польска-літоўскі альбо літоўска-польскі батальён, «літпольбат», — як сказаў В.Адамкус. Створаны для ўсякіх міратворчых мерапрыемстваў. На Грунвальдзе адбылася яго прэзэнтацыя. Помнік грунвальдзкім героям аздаблялі сьцягі Польшчы, Літвы і, даволі нечакана, — NАТО. Пра якое, дарэчы, усё гаварыў у сваёй прамове А.Квасьнеўскі.

Прамовы абодвух прэзыдэнтаў былі панэгірыкамі польска-літоўскаму сяброўству і братэрству па зброі. Карацей, гэта была перамога палякаў і сёньняшніх літоўцаў. Нават дзіўна рабілася, што гэткае магутнае войска больш ніколі ў гісторыі ня вызначылася. Перад Молатавым адразу капітулявала. Адно хіба што паваявала міжсобку ў кароткую літоўска-польскую вайну ў 1920 годзе. Хаця сп.Квасьнеўскі ўсіх запэўніваў, што ў Эўропе болей няма двух такіх народаў, якія заўжды гэтак моцна сябравалі.

Збройнае братэрства было дадаткова замацавана. Польскі палкоўнік Лех Стэфанюк — камандзір 15-й мэханізаванай Вармінска-Мазурскай дывізіі імя караля Уладзіслава Ягайлы атрымаў ордэн Гедыміна. А польскі крыж далі літоўскаму палкоўніку Ёнасу Жукасу. «То поляк!» — радасна адгукнулася публіка, пачуўшы прозьвішча. (Магчыма, што гэта й ня поляк, а папросту Іван Жук. Але ж для палякаў нават «Бітлы» — палякі, паколькі гэта «Жукі»).

Потым высокае кіраўніцтва частавалі у вайсковых намётах. Рыцарскі бой прэзыдэнты глядзець ня сталі, зьехаўшы. Зрэшты, гэта было б небясьпечна, бо на полі скупіліся дзясяткі тысячаў людзей, а схавацца начальству не было дзе. Між іншым, калі Квасьнеўскі з Адамкусам былі на Грунвальдзе, войска і паліцыі было нямала. Але публіка адчувала сябе цалкам вольна. У нас усё адбываецца зусім інакш.

Праз 590 гадоў гісторыя была перапісаная. Гогалем выехаў кароль Ягайла на поле, жадаючы паўторна разьбіць ушчэнт крыжакоў. Але польска-літоўскія гакоўніцы гэтак моцна стрэлілі, што конь паляцеў і скінуў караля на дол. У бітве ён удзельнічаць ня здолеў.

Што ж, малойцы палякі! Яны змагаліся за сябе, за Польшчу. Яны дамагліся. Яны адзначаюць свае перамогі, а не Сталінградзкую бітву. Яны ведаюць, калі якая дата і ня блытаюць дзень вызваленьня сталіцы з вызваленьнем усяе краіны і з прыняцьцем дэклярацыі аб сувэрэнітэце. Яны ўрэшце прывезьлі дзясяткі, прабачце, біяпрыбіральняў (дарэчы, амэрыканскіх). А ў Горадні на сьвяце «дружбы народаў» на такую ж колькасьць публікі была толькі адна-адзіная і зусім ня бія.

Увечары я стаяў сярод рыцараў і дамаў, слухаючы з захапленьнем у душы сярэдневечныя сьпевы, бачачы навокал, як танчаць танцы часоў Міндоўга. Па-над Грунвальдзкім полем луналі два сьцягі — літоўскі і польскі. Флягштокі былі таксама толькі два. Трэці сьцяг не прадугледжваўся. Зрэшты, цяжка было б сабе ўявіць тут вясковы сьцяг з арнамэнтам. Уначы на адным флягштоку зь літоўскім зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.

Сяргей Астраўцоў


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?2

Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі2

Міністр адукацыі прызнаў за бацькамі права купляць школьную форму дзе заўгодна1

У сабакі, закапанага жыўцом у лесе пад Светлагорскам, аб'явілася гаспадыня1

Пасля адхілення Іранам ультыматуму Трампа ЗША пасылаюць на Блізкі Усход трэці авіяносец3

Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы4

У Іране амаль цалкам адключылі інтэрнэт1

Блогерка параіла, як набываць мацарэлу танней. Лайфхак ацанілі не ўсе1

У адной з мінскіх школ выпускнікі пацешылі публіку песняй з сёлетняга «Еўрабачання» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць