Грамадства44

Мінгандлю ўгледзела на Камароўцы агуркі і памідоры па 40 рублёў і неадкладна прарэагавала

У сераду Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло маніторынг цэн на садавіну і гародніну, што прадаецца на Камароўцы.

Фота МАРГ

Высветлілася, што гуркі, якія прадаюцца сям’ёй Лой з Пінскага раёна, рэалізуюцца па 40 рублёў за кілаграм. Аналагічна кошт памідораў складаў 40 руб./кг.

Фота МАРГ

Пасля запрашэння адміністрацыі рынку цана была зніжана больш чым на 40 %, паведаміў МАРГ.

Фота: МАРГ

Таксама было выяўлена парушэнне: адзін з суб’ектаў гаспадарання прадаваў прадукцыю без інфармацыі аб даце вырабу і тэрмінах прыдатнасці, а некаторыя тавары мелі скончаныя тэрміны рэалізацыі.

Вынесена прадпісанне, а рынку — рэкамендацыя за неналежны кантроль за дзейнасцю суб’ектаў, паведаміў МАРГ.

Каментары4

  • Барадзед
    19.06.2025
    Пинские помидоры всегда были хорошие.
  • Ёсік
    19.06.2025
    Ведаю гэтага гандляра, на куту яго працоўнае месца. Заўсёды ўсё ў 3-4 разы даражэйшае, чым у іншых. Чаму, пытаўся, дык расказвае, што ледзь не сьпіць побач зь імі, не хрысьціць, імёны кожнага ведае. Але, лічу, яго рашэньне па чым прадаваць. Камароўка вялікая, кожны нештачка сабе набудзе па сваіх магчымасьцях.
  • Лой вам, а не цэнаўтварэнне!
    19.06.2025
    МАРТ не разумее, што ацэчэственныя таргашы фармiруюць цэны не па формулах "затраты+падаткi+заробак", а выключна з кошту новага сяомi для жонкi, айфону для палюбоўнцы i джылi для сябе. Нiякай эканомiкай там не пахне. Мо, хто купiць, а не - хай згнiе. Я б купiў беларускiя памiдор i агурок па 13 даляраў за кiло толькi калi б яны памiж сабой маглi на мове размаўляць.

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА61

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным10

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі6

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА61

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць