Спорт

Перамога беларускіх тэнісістаў

Беларускія юніёры сенсацыйна перамглі ў трох з чатырох намінацый турніру «Roland Garros». Праўда, трэніравацца таленавітыя беларусы вымушаныя за мяжой.

Уладзімер Ігнацік

У нядзелю тэлеканал Eurosport пачаў трансляцыю фінала «Roland Garros» з віншаванняў беларусам. Сапраўды такога ніхто не чакаў. Беларускія юніёры сенсацыйна перамглі ў трох з чатырох намінацый!

У адзіночным разрадзе перамог шаснаццацігадовы Уладзімір Ігнацік, дарэчы, па папярэднім рэйтынгу ён нават не трапляў у 10‑ку, і быў толькі 12‑м. У мужчынскім парным разрадзе разам з італьянцам Томасам Фабьяно перамог Андрэй Каратчэня. Адзначылася і Ксенія Мілеўская, якая ў пары з полькай Уршуляй Радваньскай таксама аказалася на вышэйшай прыступцы п’едэсталу.

Між іншым, Ксенія Мілеўская сёння у рэйтынгу свету займае трэцяе месца. Аматарам футболу вельмі добра вядомы брат Ксеніі — Арцём Мілеўскі, які таксама дасягнуў вялікіх поспехаў, гуляючы за кіеўскае «Дынама».

«Roland Garros» 2007 года можна лічыць сапраўдным прарывам для беларусаў. Раней сярод юніёраў ужо «зіхацела» Вікторыя Азаранка. Але ж тая ўжо перайшла ў «дарослы» тэніс. Сярод мужчын з беларускіх тэнісістаў доўгі час вылучаліся толькі Мірны з Валчковым. Дарэчы, яны не раз нагадвалі, што за іхнімі плячыма няма пераемнікаў. А змена надыйшла. І атрымліваецца, што зусім не горшая.

Еўрарадыё вырашыла даведацца прычыны такога нечаканага рыўка беларускіх юніёраў. Мы звярнуліся да галоўнага трэнера краіны Дзмітрыя Татура, які прысутнічаў на «Roland Garros» і пагадзіўся падзяліцца сваімі ўражаннямі:

«Проста трапіць на гэтыя корты і згуляць хоця б адзін матч — гэта ўжо вялізарны поспех. А нашая моладзь не проста там згуляла адзін матч. Але і з чатырох намінацый заваявалі тры першыя месцы. Гэта трыумф юніёрскага беларускага тэнісу. Гэта радуе.

Чаму радуе? Таму што значыць, мы ідзем у правільным кірунку. І беларуская тэнісная асацыяцыя дзякуючы дапамогі кіраўніцтва робіць правільныя крокі для таго, каб тэніс у Беларусі развіваўся і развіваўся паспяхова».

Але, як дазналася Еўрарадыё Валодзя Ігнацік ужо даўно трэніруецца ў Амерыцы. Дарэчы, амаль на ўсіх спаборніцтвах Валодзю суправаджае яго маці Сняжана, якая і распавяла, што ўжо 2 гады ўсе трэніроўкі маладога тэнісіста аплочвае амерыканская мэнэджмэнт‑кампанія:

«Калі Валодзю было 14 год, яны убачылі ў ім перспектыву і дапамаглі нам з трэніровачным працэсам. Канешне, нас гэта вельмі падтрымала. Яны лічаць, што ён вырасце вельмі добрым гульцом. І яго знешнія дадзеныя, і ўсё іншае адпавядаюць шматлікім рэкламным кампаніям. Ім вельмі падабаецца, як ён паводзіць сябе на корце. Бо спорт — гэта ж таксама шоў».

Не трэніруецца на радзіме і Андрэй Каратчэня. Дарэчы, яму ўжо 18 год, і ён па законе ўжо можа ўдзельнічаць у дарослым тэнісе. Чаму ён выступаў за юніёраў, распавядае яго бацька Юры Каратчэня:

«Калі шчыра казаць, ён бы ўжо даўно гуляў. Але ж яго траўмы падкасілі. Таму ён з’ехаў у Італію. Там ён трэніраваўся і лячыўся цэлы год. Усе залежыць ад трэнера. А ў нас занадта добрых трэнераў няма. Яго задзяўблі, загналі. Усё на вынік: давай‑давай, давай‑давай... Яшчэ б крыху — і зусім бы нічога не было».

Дык чаму ж маладыя зоркі тэніса не могуць трэніравацца ў Беларусі? Менавіта з такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да Сняжаны Ігнацік:

«У нас цудоўныя юніёры. Але каб расці далей, патрэбны крыху іншыя ўмовы, іншыя веды трэнераў. Таму давялося шукаць магчымасць трэніравацца ў больш кваліфікаваных трэнераў. Давялося з’ехаць у Амерыку.

З студзеня ён пачаў працаваць з новым канадскім трэнерам. І вось трапіўшы да гэтага новага трэнера, за гэтыя паўгода, Валодзя зрабіў столькі, колькі не рабіў за ўсе папярэднія гады. Я спадзяюся, што і ў нашай краіне на яго звернуць больш увагі. І пачнуць дапамагаць куды больш, чым гэта было па сённяшні дзень».

У нас, канешне, тэніс таксама развіваецца. Будуюцца тэнісныя корты. Дый і Мірны з Валчковым абыгралі далёка не апошнюю ролю. Але ж да «вялікага» тэнісу, атрымліваецца, мы яшчэ не дараслі.

Эўрарадыё

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць