Архіў

Сяргей Балахонаў. Сучасныя сагі

№ 46 (203), 13 — 20 лістапада 2000 г.


 Сучасныя сагі

 

“Porsche” зь мярцьвячым пахам

Сяброўка аднаго перагоншчыка аўтамабіляў зь Берасьця распавяла мне, як той аднаго разу ня мог даверыцца вачом, вычытаўшы ў нейкай газэце вестку “аб продажы навюткага “Porsche” ўсяго за 100 марак. Ён не прамінуў скарыстацца з абвесткі. Аўто было такім танным таму, што ў ім былы гаспадар атруціўся выхлапнымі газамі. Труп, аднак, выявілі толькі праз паўгода. За гэны час мярцьвячы дух прасяк усе седзівы ды абіўку, стаў абсалютна невыдаляльным. Хлопцу пра гэта сказалі, але ён усё ж паквапіўся ды набыў. Купіўшы танна, шукальнік мусіў за вялікія грошы замяніць седзівы, абіўку, панэлі, дыванкі, каб машынай, нарэшце, можна было карыстацца – інакш у Беларусі яе ніхто не хацеў купляць.

Сучасная афарбоўка клясычнага сюжэту: гон за “дзешавейшаю” раскошаю ператвараецца ў “найдаражэйшую” расплату пры атрыманьні жаданай рэчы. Скупы плоціць двойчы.

Пальчык

Маладая ды заможная дачка менскіх нафтавых магнатаў, выпускніца гішпанскага факультэту Лінгвістычнага ўнівэрсытэту выехала неяк у Пэру. Спынілася ў шыкоўным сталічным гатэлі. Парт’е прыкмеціў на ёй цудоўны брыльянтавы пярсьцёнак і параіў, каб госьця пільнавалася вулічных злодзеяў, якія пасьля бунтаў супраць Фухіморы сталі рабіцца ўсё больш нахабнымі. “Пакідаючы гатэль, — сказаў ён, — Вы заўсягды можаце пакідаць пярсьцёнак ў сэйфе рэцэпцыі”. Тая ня зважыла на перасьцярогі. І аднойчы прыбегла ў гатэль, трымаючы на пальцах акрываўленую насоўку. Хітрыя злодзеі Лімы не пагрэбавалі адцяць жанчыне палец, на якім яна насіла каштоўную акрасу.

У гісторыі назіраецца патрыярхальнае стаўленьне да асобы жаночага полу, а таксама перадсуды аб размаху злачыннасьці. Дзея магла з аднакавым посьпехам адбывацца і ў Мэксыцы, і ў Турэччыне, і ў сувэрэннай Беларусі.

Падзялілася

Адна студэнтачка Віцебскага мэдыцынскага замовіла сабе ў кавярні супу й гарбаты. Паставіўшы еміну на стол, яна літаральна на пару хвілінаў некуды адлучылася. Калі ж вярнулася, то была амаль шакаваная — за сталом сядзіць мурын і спакайнютка “точыць” ейны суп. Абурэньне злагодзілася антырасысцкімі настроямі. Яна села за адзін стол з мурынам і сказала: “Еж, еж, калі ласачка, я ня супраць. Дай я толькі сваю гарбату вазьму”. Сказаўшы, узяла і выпіла. Чарнаскуры хлопец адно зьдзіўлена зерыў на яе. Студэнтка паднялася і зьбіралася сыходзіць, але раптам заўважыла, што папросту пераблытала месцы — на суседнім століку стаяў ейны немудрагелісты абед, зусім некрануты.

Адзін мой таварыш па службе кляўся, што такая гісторыя адбылася ў Менску зь ягонай знаёмай. Сага празрыста нагадвае пра “жаночае глупяндзяйства”. Прадукт цывілізацыі мужчынаў.

Жахлівая абмылка

Адзін чэскі дальнабойнік, знаёмы мужа маёй цырульніцы, паміж двума рэйсамі вырашыў ненадоўга адведаць сям’ю. У двары перад ягонай собскай хатай ляжаў нейкі вялікі клунак, як ён падумаў — мех ізь сьмецьцем. Ня маючы мажлівасьцяў для манэўраў на фуры, шафёр пераехаў тую заваду. Паставіў самаход, зайшоў у дом. Абняў ды пацалаваў жонку, дзьве дачкі, спытаў пра свайго сынульку. “А хіба ты яго сёньня ня бачыў?” — спытала жонка. — “Ён на двары ў люльцы сьпіць…”

Чорная казка сучаснасьці, поўная недагаворак і алягічнасьці.

Сяргей Балахонаў


Каментары

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска12

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць