Архіў

Павал Жук: жыцьцё пад агнём

№ 4 (213), 22 — 29 студзеня 2001 г.


 Павал Жук: жыцьцё пад агнём

Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па частцы 1 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу — паклёп на прэзыдэнта. Нагода – публікацыя ў Інтэрнэце ды газэце “Наша Свабода” “лекарскага заключэньня” доктара-псыхіятра Зьмітра Шчыгельскага пра псыхічную хваробу Лукашэнкі.

 

Артыкул прадугледжвае пакараньне — або штраф, або пазбаўленьне волі на тэрмін да 4 гадоў. Зьміцер Шчыгельскі ад 1998 г. у Амэрыцы, а вось Павал Жук, рэдактар “Нашае Свабоды”, у Менску. Ён не выключае, што яго могуць арыштаваць з дня на дзень, але краіны пакідаць не зьбіраецца. Калі арыштуюць, кажа ён, хай тады правядуць псыхічную экспэртызу, каб высьветліць, быў паклёп ці не, здаровы Лукашэнка ці ўсё ж слабы на галаву.

Лукашэнкава адміністрацыя зачыніла дзьве газэты Паўла Жука – “Свабоду” і “Навіны”, ягоную друкарню “Палімарк”, забараніла выданьне сатырычнага аркушу “Стынгер”. Газэту “Навіны” судзілі за паклёп на Шэймана і пусьцілі з торбай, наклаўшы страшэнны штраф. Менавіта ў газэтах Паўла Жука зьявілася народная паэма “Лука Мудзішчаў — прэзідзент” і ліст Беларускага Вызвольнага Войска, якое зладзіла выбух на газаправодзе. Тады таксама ўзбуджаліся крымінальныя справы, але ня супраць Жука пэрсанальна. Жука лавілі пасьля “Маршу Свабоды—1”, адным з арганізатараў якога ён быў. У той раз бясстрашнаму выдаўцу і рэдактару ўдалося перахавацца.

Павал Жук нагадвае сваіх землякоў-рагулеўцаў з Наваградчыны, кавалерыстаў легендарнага «Беларускага швадрону». Ён пастанавіў сабе весьці змаганьне з дыктатарам да канца. Лявон Юрэвіч назваў сваю кнігу пра Барыса Рагулю «Жыцьцё пад агнём». Пра планіду Паўла Жука лепей ня скажаш.

Лёнік Кінкель


Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць