Архіў

Алесь Кудрыцкі. Мільярд за ламачча

№ 6 (215), 5 — 12 лютага 2001 г.


 Мільярд за ламачча

“Карупцыйнае павучыньне”– так называюць сьледчыя спадчыну, якую пакінуў па сабе Ўладыміра Мантэсынас, шэф пэруанскай службы выведкі. Сярод 212 падазроных – Віктор Альбэрта Вэнэра Гарыда, набліжаны да Мантэсынаса, якога вінавацяць у махінацыях з продажам беларускае зброі.

 

Пару тыдняў таму Вэнэра Гарыда паклаў у банк Маямі (ЗША) каля 15 мільёнаў даляраў. Там яго й схапілі агенты Фэдэральнага Бюро Расьсьледаваньняў – яшчэ 19 студзеня ўлады Пэру выпісалі ордэр на арышт Гарыда, а 22 студзеня да вышуку падключыўся Інтэрпол. Рахунак замарожаны, а сам Гарыда чакае ў амэрыканскай вязьніцы выдачы на радзіму, дзе ён пойдзе пад суд.

Як выявілася, Вэнэра Гарыда быў буйным круцялём. Церучыся ля ўлады, ён дамогся таго, што ўзначаліў вайсковы ды паліцыйны пэнсійныя фонды ды пачаў атрымліваць неблагі прыбытак з маніпуляваньня грашыма пэруанскіх сілавікоў. Ён ды Мантэсынас заснавалі ўласныя будаўнічыя кампаніі. Спрацаваліся няблага – муравалі кватэрныя комплексы ды гатэлі, а потым прадавалі іх таму самаму пэнсійнаму фонду па высачэзных коштах. Такім чынам, Гарыда зарабляў на тым, што траціў падкантрольныя яму грошы.

Найвялікшую цікавасьць уяўляюць махінацыі са зброяй, якія пракручваў Гарыда. Паводле Associated Press, набываючы зброю зь Беларусі, Украіны ды Баўгарыі, Гарыда зусім не зьбіраўся мацаваць пэруанскія войскі. Наадварот, яго цікавілі перадусім дэфэктныя ўзбраеньні, якія можна было выгандляваць па малых коштах, а потым прадаць сваім вайскоўцам шматкроць даражэй. На 17 замарожаных рахунках Мантэсынаса ў швайцарскіх банках ляжыць каля 70 мільёнаў даляраў, атрыманых з гандлю зброяй.

Пакуль няма дакладных зьвестак пра пэруанска-беларускі гандаль зброяй. Паводле некаторых зьвестак, пачынаючы з 1996 г. Пэру набыла ў Беларусі ад 12 да 21 “МіГаў”, ад 14 да 18 штурмавікоў “Су-25”, а таксама сыстэмы супрацьпаветранае абароны. Амэрыканская газэта Christian Science Monitor сьцьвярджае, што агульная сума кантрактаў на пастаўкі ў Пэру адных толькі беларускіх “МіГаў” ды расейскіх запчастак да іх складае амаль мільярд даляраў. Во дзе грошы!

Калі Беларусь і сапраўды прадавала Пэру зламаныя “МіГі”, можна толькі паспачуваць нашым вайскоўцам, якія разам з паразаю рэжыму Фухіморы, уцёкамі Мантэсынаса ды арыштам Гарыда згубілі неблагі варыянт прыбытковай канвэрсіі. Што праўда, 1 лютага ў Менск завітаў міністар замежных справаў Ірану. Не зарастае «сьцяжыначка малая». Як паказвае практыка, “лішкі ўзбраеньня” ніколі не бываюць залішнімі.

Гэта ўжо другі скандал з карупцыйнымі кантрактамі на ламаную авіятэхніку, пастаўленую зь Беларусі ў заморскія дзяржавы. Пра аналягічную ўгандыйскую афэру «НН» пісала раней.

Алесь Кудрыцкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»9

У Будапешце прайшлі масавыя мітынгі Орбана і яго галоўнага суперніка4

У Паўднёвай Карэі бабулям і дзядулям улады плацяць за догляд унукаў па 200 даляраў на месяц

У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт12

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном8

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць