Архіў

Сяргей Краўцоў. 500 “Пагоняў”

№ 6 (215), 5 — 12 лютага 2001 г.


 500 “Пагоняў”

Першы нумар “Пагоні” выйшаў дакладна 25 сакавіка 1992-га. 500-ты днямі — 25 студзеня 2001-га. Карацей, зь “вясны надзеяў” прасьцяком у маразы амаль безнадзеі. Зрэшты, 25-га ў Горадні распачалася адліга.

 

А напярэдадні, калі рэдакцыя з прыхільнікамі адзначала нагоду ў гатэльнай рэстарацыі, на праспэкце Янкі Купалы, шалела лютая віхура. Балявалі да паловы другой ночы. І ўвесь гэты час за самым блізкім столікам “размаўлялі” тры мужчыны. Першая зьмена мела пляшку “Полькі” — мясцовай 40-градуснай, другая піла адно чорную каву, каб ня страціць пільнасьці.

500-ая “Пагоня” выйшла з рэклямным загалоўкам “Інфармуем, ратуем і дапамагаем”. Ніжэй — здымак рэдакцыі, у якой пераважаюць маладыя сымпатычныя беларускі, што сьведчыць аб жаноцкасьці слова “Пагоня”. Сваім часам лягатып газэты намаляваў С.Харэўскі, зьмясьціўшы рыцара ўсярэдзіне літары “о”. У гэткім выглядзе ён захаваўся дагэтуль. А пад шыльдай — на другой старонцы — віншаваньне ад імя 33 грамадзкіх лідэраў Гарадзеншчыны, падпісанае Сямёнам Домашам. Паведамляецца таксама, што гарадзенскі прафэсар А.Астроўскі на пяць гадоў выперадзіў доктара Шчыгельскага, паставіўшы самаму галоўнаму пацыенту дыягназ — “мазаічная псыхапатыя”. Прычым сваім часам аб гэтым адразу паведаміла “Пагоня”. Карацей, новае — звычайна ўсяго толькі грунтоўна забытае старое.

Сяргей Краўцоў


Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы24

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай1

У Расіі пачалі збіраць асаблівыя BMW X6. Дылеры адмаўляюцца браць гэты канструктар2

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць