Архіў

Сяргей Балахонаў. Сучасныя сагі

№ 13 (222), 26 сакавіка — 2 красавіка 2001 г.


 Сучасныя сагі

Панк у тралейбусе

У тралейбус зайшоў панк і ціхенька прысеў на вольнае месца. Кабета, што сядзела насупраць, пачала гучна наракаць на норавы моладзі, ганячы нефармалаў ды “дзермакратаў усякіх”. Хлопец слухаў абразы з каменным тварам. На чародным прыпынку ўвайшоў кантралёр. Як толькі наракальніца выняла свой квіток, панк выхапіў яго зь ейных рук і зьеў. Ніхто з пасажыраў не захацеў пацьвердзіць, што кабета сапраўды мела “праязны дакумэнт”. Давялося ёй сплачваць штраф як злоўленаму “зайцу”.

Беларусы, у большасьці сваёй, любяць, каб усё было ціха й спакойна, без скандалу. Гісторыя мае варыянты ў эўрапейскім сучасным фальклёры.

 

Матацыкліст
без галавы

Адзін кіроўца ехаў зь сям’ёю з Ваўкавыску ў Масты. Раптам іх абагнаў матацыкл, на якім сядзеў чалавек без галавы. Апавядальнік ад жаху затармазіў, але тут яго абагнаў ужо цяжкавік, заладаваны вялікімі сталёвымі лістамі. Адзін ліст вытыркнуўся за борт кодаба — акурат там ляжала адцятая галава. Убачыўшы такое, дзядзька зьехаў у кювэт.

Сучасны варыянт “вершніка без галавы”. У беларускай традыцыі з адцятай галавою паўстае абаронца Смаленску Мэркур.

 

Гадзіньнік

Адзін беларускі нацыяналіст зь Менску ўпершыню трапіў у Нью-Ёрк на запрашэньне тамтэйшай беларускай Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага. Пасялілі яго ў аднае пары былых СБМаўцаў, а яму перад першай вячэрай закарцела крыху пабадзяцца па месьце. У натоўпе наш зямляк нечакана адчуў, як хтосьці крануў яго за запясьце. Ён разьвярнуўся, убачыў перад сабою мурына і раптам сьцяміў, што на руцэ няма гадзіньніка. “Браток” схапіў чарнаскурага загрудкі і ўладна загадаў: “Give me that watch!” Афраамэрыканец спалохана аддаў яму свой Swatch. Усьцешаны беларус вярнуўся да гаспадароў і неспадзявана выявіў, што ягоны Swatch ляжыць на палічцы ля люстэрка ў лазенцы.

У аснове сагі – расавыя перадсуды. Князь Міхал Казімір Радзівіл у жніўні 1722 г. болей перажываў не за тое, што ледзьве не ўтапіўся, а за згублены ў вадзе залаты гадзіньнік ды яшчэ, каб той ня трапіў у рукі рыбака, што назіраў казус.

 

Знаходка на ўзбочыне

Адна кабета ехала адвячоркам на машыне ў бок Бабруйску. Недалёка ад павароткі на Татарку яна заўважыла на ўзбочыне сярод лаўжоў нейкі апарат кшталту абагравальніка. О, думае, муж пад нешта прыспасобіць! І закінула апарат у машыну. Праз два кілямэтры яе спынілі работнікі ДАІ й запатрабавалі вярнуць іхны радар.

Бабы, бабы... Мужчына, відаць, ня мог бы стаць героем гэтай гісторыі.

Сяргей Балахонаў


Каментары

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай30

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім новабудзе прадаюцца кладоўкі

«У камеры 2х2 метры знаходзіцца восем чалавек». Сын галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адсядзеў на Акрэсціна і атрымаў дэпартацыю6

Рутэ: Украіна будзе сябрам НАТА4

Што будзе замест марафону салідарнасці?

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі12

Экс-кіраўніку страйкама «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі5

У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса

Ціханоўская расказала пра свае планы на выбары-202555

У Каменным Логу згарэла фура

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай30

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Галоўнае
Усе навіны →