Архіў

З усёй краіны

№ 31 (240), 30 ліпеня 2001 г.


 З усёй краіны

 

Лукашэнку за 70

Паводле інфармацыі з крыніцаў у Адміністрацыі прэзыдэнта, А.Лукашэнка ставіць задачу забясьпечыць такі вынік выбараў, пры якім ён атрымаў бы ня менш за 70% галасоў. Дзеля гэтага плянуецца прыцягнуць усе адміністрацыйныя і інфармацыйныя рэсурсы. Ня выключаныя таксама далейшыя маніпуляцыі зь лічбай зарэгістраваных кандыдатаў. Пра апошняе ўскосна сьведчаць словы спн.Ярмошынай, якая заявіла на Радыё Рацыя, што “выбары адбудуцца, нават калі будзе зарэгістраваны толькі адзін кандыдат”.

Б.Т.

Бунт на БТ узьняў прафсаюз

27 ліпеня, на Дзень Незалежнасьці, прафбюро Дырэкцыі пэрспэктыўнага вяшчаньня 1-га нацыянальнага тэлеканалу, у якую ўваходзяць практычна ўсе творчыя супрацоўнікі БТ, адзінагалосна прыняло адкрыты зварот да новага кіраўніка Валер’я Скварцова.

 

Супрацоўнікі скардзяцца, што за гэты год адбылося разбурэньне телебачаньня. З экрану беспадстаўна зьнікаюць сацыяльна-эканамічныя, мастацка-асьветніцкія, моладзевыя й дзіцячыя праграмы. Этэрны час БТ перадае недзяржаўным кампаніям, якім плоціць вялізныя грошы. Новыя ідэі супрацоўнікаў крадуцца. Так, ідэя аўтарскай праграмы Людмілы Мельнікавай “Час прафэсіянала” зь ведама Чыкіна была перададзеная блізкай да яго асобе.

Тэлевізыйшчыкі выказваюць недавер намесьніку Скварцова Рыбакову, генпрад’юсэру Хрусталёву й гендырэктару БТ Дамарацкаму, прапануюць дэмакратычна абраць мастацкую раду і праверыць фінансавыя адносіны кіраўніцтва зь недзяржаўнымі кампаніямі.

Арцём Лук’яновіч

 

Беларусь скупіла ўсё расейскае золата

За першую палову году валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас на 3%, экспарт — на 6,2%, вытворчасьць сельгаспрадукцыі — на 6,9%, грашовыя даходы насельніцтва — на 21%. Аднак меншай, чым спадзяваліся, выявілася вытворчасьць прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў, а паказьнікі будаўніцтва, замежнага гандлю і абнаўленьня асноўных фондаў увогуле зьнізіліся. Не дабралі і 1% сродкаў у агульны бюджэт. Асабліва цяжка зь пералічэньнямі ў рэспубліканскі бюджэт (97,2% ад пляну), а таксама ў рэгіянальныя бюджэты Віцебшчыны (98,3%) ды Магілеўшчыны (92,1%). Найбольшыя запазычанасьці, як сьцьвярджае падаткавы камітэт, у Менскага трактарнага, Менскага маторнага, Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага заводаў і Бабруйскага заводу трактарных агрэгатаў.

Маскоўская прэса піша, што Нацбанк Беларусі запрапанаваў вышэйшую, у параўнаньні з расейскім Цэнтрабанкам, цану за каштоўныя мэталы і ў выніку атрымаў 96,5% усяго золата, здабытага летась у Расеі. Цяпер Цэнтрабанк вінаваціць Беларусь у спэкуляцыйных апэрацыях. Афіцыйнага адказу беларускага Нацбанку пакуль няма.

А беларускі малы і сярэдні бізнэс атрымае палёгку. Мала таго, што апошні тэрмін перарэгістрацыі суб’ектаў гаспадараньня перанесены на наступнае лета, дык яшчэ, нібыта, і льготныя падаткі на прыбытак для прадпрымальнікаў увядуць: у першы год — на 50% меншыя, у другі — на 40%, трэці — 30%, чацьверты — 20% і, нарэшце, пяты год — на 10%.

Да 1 лістапада 2002 г. скончыцца рэканструкцыя Менскай кальцавой дарогі. Яна будзе мець 6 палосаў, адмысловыя падзямельныя пераходы для пешаходаў і застанецца ўвогуле без сьветлафораў. Цяпер урад і Менгарвыканкам тэрмінова шукаюць грошы, каб ужо сёлета пакласьці 320 тысяч тонаў асфальту на 28 км трасы.

Сяржук Іваноўскі

 

Плешчанка за байкот

“Cьвядомаму беларусу 9 верасьня галасаваць няма за каго!” — заявіў старшыня віцебскай суполкі партыі хрысьціянскіх кансэрватараў Уладзімер Плешчанка ў сваім звароце да жыхароў Віцебску. Плешчанка кажа, што Ганчарык — намэнклятурны кандыдат, якога падтрымлівае Расея, і сьвядомаму беларусу браць удзел у намэнклятурнай мітусьні ня варта. “Сёньня ў нас няма іншага выбару, акрамя як не прызнаць гэтых выбараў... Не — выбарам з удзелам Лукашэнкі!” — гаворыцца ў звароце.

Паводле БелаПАН


Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць