Архіў

Адам Глёбус. Сучасьнікі

№ 31 (240), 30 ліпеня 2001 г.


Адам Глёбус

 Сучасьнікі

1963. Тарас і катлета

Гуляю зь Віталькам Тарасам (цяпер супрацоўнік Беларускае службы Радыё Свабода) у двары, каля гурбы вугалю. Выходзіць мая маці з талерачкай, на якой ляжыць гарачая, толькі з панівы, катлета з лустай хлеба. “Валодзя, хадзі зьеж катлету”. “Не хачу-у-у”. Тоўсты Віталька падбягае да сваёй маці й кажа: “У Адамчыка мама добрая, на вуліцу катлету выносіць, а ты мне й дома катлетаў не даеш”.

1991. Якубовіч і гной

“У беларусаў увесь гумар зводзіцца да гісторый пра гаўно”, — кажа фэльетаніст Павал Якубовіч і тут жа ж распавядае гісторыю, як яму па вялікім блаце дастаюць квіткі ў цырк на першы рад, як прыходзіць ён з сынам Лёшам, як выбягаюць тыгры, як найбольшая зьвяруга падбягае да іх і накладае вялізную кучу. Дрэсіроўшчык адно прысыпае гной пілавіньнем, і даводзіцца дыхаць тыгрыным водарам да антракту. А потым Якубовічы вяртаюцца дахаты і маці пытаецца, што ты, Лёшачка, бачыў у цырку. Ясна: бачыў, як тыгр пакакаў.

1995. Ганчарова, Маркава й чорныя васьмёркі

Маладзенькая манэкеньніца Кася Ганчарова злоўжывае алькаголем. Зранку сустракаю яе ў бары з кумпаніяй разьняволеных дзецюкоў. Яны п’юць каньяк, я — каву. “Толькі не кажыце маёй маме,” — просіць Кася. Я й не кажу. А праз тыдзень даведваюся, што Кася, пасварыўшыся зь дзецюкамі, кідаецца ў вакно й ламае шыю. Кася сыходзіць 8 сакавіка. І ў гэты ж жаночы дзень наш сьвет пакідае геніяльная паэтка й перакладчыца Вера Маркава. Касі — 18, Маркавай — 88. Дзень чорных васьмёрак.

2001. Алена й ластаўкі

Прыбіральшчыкі ў гатэлі Le Meridien спорваюць гнёзды ластавак. Алена бяжыць у дырэкцыю й сварыцца, маўляў, у ластаўках, у іх прысутнасьці ўся адметнасьць гэтага месца. Дырэктар дае слова, што прыбіральшчыкі больш ня будуць нішчыць птушыных гнёздаў. Праз год ластаўкі вяртаюцца й лепяць свае хаткі на тых самых месцах, дзе будаваліся раней. Алена ганарыцца перамогаю, выходзіць на гаўбец і размаўляе з пташкамі, як зь сябрамі, а тыя лётаюць вакол яе, нібыта выказваюць удзячнасьць.

2001. Купала
й чаравік

Самым драматычным забойствам-самазабойствам для беларусаў у ХХ ст. застаецца сьмерць Янкі Купалы ў маскоўскім гатэлі. Купала ляціць у лесьвічны пралёт. Сьведкі кажуць, што побач зь целам ляжыць акуратна зашнураваны чаравік. Чаравік саскоквае з нагі ў час сьмерці генія. Менавіта гэтая дэталь мяне ўражвае, жахае й зноў і зноў вяртае ў атмасфэру трагедыі.

2001. Фядута й гонар

Грамафоністы журналюга Фядута — ружавашчокі цэнтнэр жывой вагі — ганарыцца, што за СССР выслужваўся ў камсамоле. Мала таго, заклікае ганарыцца і ўсіх астатніх сяброў па камуністычнай партыі, кшталту рэктара Казуліна. Ведаю, захаваліся рэлікты, якія ганарацца службаю ў СС і гестапа. Прайгралі вайну, а ганарацца. І ганарыўся б сабе ціхенька той Шурык Фядута. Дык не, вылазіць на старонкі часопісаў і газэтаў, што выдаюцца за грантаўскія даляры, і піша пра свой камсамольскі гонар. Некарэктна.

2001. Кісьліцына
й Шэксьпір

Ганна Кісьліцына, Адамовічава сваячка, параўноўвае сем’і Адамчыкаў і Адамовічаў у беларускай літаратуры зь сем’ямі Мантэкі і Капулеці з шэксьпіраўскай драмы. Добра, што я з Ганнаю даўно перажыў век Рамэа і Джульеты, але нашыя дзеці й пляменьнікі падрастаюць.


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік3

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў6

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік3

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць