Архіў

Алесь Анціпенка. Пасьля Лукашэнкi і разам зь ім

№ 41 (250), 8 кастрычніка 2001 г.


 Пасьля Лукашэнкi і разам зь ім

Алесь Анціпенка

 

Мала хто дасьць сёньня веры колькасьці галасоў, зь якой Лукашэнка перамог на выбарах. Парадаксальна, але гэта тычыцца як тых, хто галасаваў “за”, гэтак і тых, хто галасаваў “супраць”. Неверагодныя шмат для каго з прыхільнікаў Лукашэнкі афіцыйныя лічбы “падтрымкі” насамрэч змазалі “эфэкт перамогі”. У выніку прыхільнікі прэзыдэнта так і не адчулі напоўніцу ані радасьці, ані задавальненьня. Дый сам Лукашэнка падчас інаўгурацыі зазначыў, што ня мае асаблівай радасьці з нагоды свайго пераабраньня.

Што да беларускай апазыцыі, дык яна, хоць і мала спадзявалася на перамогу, але ўсё ж разьлічвала на другі тур, а таму не пасьпела перажыць ані горачы паразы, ані балючага пачуцьця скрадзенай перамогі. Сцэнар выбараў, зьдзейсьнены ўладамі, істотна не зашкодзіў апанэнтам рэжыму і самой уладзе псыхалягічных дывідэндаў не прынёс. У выніку выбараў не было дасягнута эфэкту дыскрэдытацыі беларускай палітычнай апазыцыі.

 

Што наперадзе?

Выглядае на тое, што цягам найбліжэйшых пяці гадоў у беларускім грамадзтве будзе і надалей адбывацца распад савецкай і постсавецкай мэнтальнасьці. Моладзь будзе палітызавацца, беларусы будуць усё мацней усьведамляць сябе беларусамі, у выніку чаго складуцца новыя суадносіны палітычных сілаў. Ролю каталізатару гэтых працэсаў будзе адыгрываць эканамічны стан, які павольна, але ўстойліва пагаршаецца.

Апошнія выбары выявілі й пэўныя зьмены ва ўспрыняцьці Лукашэнкі з боку ягоных прыхільнікаў, гэтаксама як і зьмены ў ягоным іміджы. Сутнасьць зьменаў палягае ў частковай страце харызматычнага ўплыву Лукашэнкі на грамадзтва і ў неэфэктыўнасьці далейшага працягу папулісцкай эканамічнай палітыкі і папулісцкіх прыёмаў утрыманьня ўлады. Сымптаматычны факт — упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі прадстаўнікі ўсіх родаў войскаў і сілавых структураў падчас інаўгурацыі склалі прысягу на вернасьць асабіста прэзыдэнту Рэспублікі Беларусі.

Новыя псыхалягічна-прапагандысцкія кампаніі ўладаў ня мелі б вялікага посьпеху, таму “новы” беларускі рэжым будзе вымушаны пайсьці на пэўную лібэралізацыю эканомікі.

 

Небясьпечная лібэралізацыя

Ня варта разьлічваць на тое, што ў краіне адбудуцца рынкавыя рэформы, але ў краіну будзе паступова пранікаць расейскі капітал, на самым пачатку кантраляваны менскім рэжымам. Верагодна, што гэты працэс будзе сынхранізаваны з інтэграцыйна-палітычным ціскам на Лукашэнку з Крамлю. Адчуваючы пагрозу сваім эканамічным інтарэсам, мясцовая рэжымная намэнклятура, разам з зацікаўленымі групоўкамі расейскага капіталу, будзе актыўна шукаць шляхоў прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці. Усё гэта створыць эфэкт частковай некіраванасьці беларускай эканомікі, які, разам з агульнай тэндэнцыяй да пагаршэньня эканамічнага становішча, будзе выклікаць сацыяльную й палітычную напружанасьць. Палкія прыхільнікі Лукашэнкі могуць лёгка ператварыцца ў ягоных зацятых апанэнтаў. У такой сытуацыі Лукашэнка наўрад ці наважыцца на вайну з рэжымнай намэнклятурай і, найверагодней, пры канцы сваёй кадэнцыі будзе шукаць гарантыяў уласнае бясьпекі як у Расеі, так і сярод тых прадстаўнікоў намэнклятуры, якія пасьпеюць прыватызаваць частку беларускай маёмасьці.

 

Беларускі “народ”
і апазыцыя

За мінулыя сем гадоў беларускі “народ” атрымаў практычна ўсё, што гвалтоўна згубіў разам з цалкам нечаканым для сябе распадам Савецкага Саюзу. Сямігадовая палітыка Лукашэнкі мела выразна тэрапэўтычны эфэкт для той часткі савецкіх беларусаў, для якіх распад СССР быў асабістай драмай, перажыванай праз цэлы комплекс настальгічных пачуцьцяў. Гэта перадусім людзі старэйшага пакаленьня, зь нізкім ўзроўнем эканамічных чаканьняў і адукацыі, нізкім сацыяльным статусам. “Савецкі настальгічны пэрыяд” у Беларусі падыходзіць да свайго завяршэньня, а найбліжэйшыя пяць гадоў будуць характарызавацца інтэнсыўнымі зьменамі ў сацыяльна-дэмаграфічнай сытуацыі ў краіне і перадусім — зьменай пакаленьняў.

Апазыцыя будзе мець шанец стацца рэальна ўплывовай палітычнай сілай. Станоўчы вынік прэзыдэнцкай кампаніі – яе аб’яднаньне. Аднак гэта пакуль што толькі дасягненьне самой апазыцыі, а ня факт, шырока ўсьвядомлены ў краіне. Задача пашырэньня сваёй сацыяльна-палітычнай базы, уплыву і наладжваньня дыялёгу з грамадзтвам, зразумелага самым розным сацыяльным і палітычным групоўкам, усё яшчэ стаіць перад апазыцыяй. Гэта пры тым, што ёй давядзецца яшчэ перажыць некалькі хваляў ціску і рэпрэсіяў.

У кожным разе, рэжым Лукашэнкі ўжо не валодае ранейшымі рэсурсамі псыхалягічна-прапагандысцкага ўплыву на палітычную сытуацыю. У Беларусі разам з выбарамі скончыўся і сямігадовы пэрыяд эмацыйнае палітыкі.


Каментары

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць