Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 44 (253), 29 кастрычніка 2001 г.


Лісты ў рэдакцыю

 

Бярэзань, а не Беразіно

Вельмі прыемна, што вашая газэта ўжывае назвы нашых гарадоў, мястэчак і вёсак у няспольшчаным і незрасейшчаным варыянце.

Здаецца, адзіны горад, які вы пішаце скажона, гэта Беразіно. Наколькі мне вядома, раней гэтае мястэчка мясцовыя жыхары называлі Бярэзань.

Алесь Ступень, Горадня

Апаганены помнік, падпісана – “зубрамі”

Сёньня праходзiў праз старыя габрэйскiя могiлкi i быў вельмi ўзрушаны.

З боку вулiц Сухой i Калектарнай, якраз дзе раней быў уваход на могiлкi, у сярэдзiне 90-х усталявалi два камянi-помнiкi закатаваным у час вайны габрэям. Цяпер гэта адзiныя помнiкi на ўсе могiлкi. Астатнiя былi зруйнаваныя недзе у 80-м. Мая бабуля-нябожчыца, казала, што ў час вайны побач з могiлкамi праходзiў роў. У яго немцы накiдалi шмат забiтых габрэяў i засыпалi. Нейкi час, яна казала, можна было бачыць, як варушылася глеба. Наша хата знаходзiлася побач, i таму яна бачыла, што тамака адбывалася.

Адзiн з тых помнiкаў цяпер нехта размаляваў чырвонай фарбай. Зрабiлi сымбалiчную выяву бел-чырвона-белага сцяга, шасьцiкутную зорку, надпic з памылкай – “Забей жыда!”, падпiсаўшыся – “ЗУБР”.

Вельмi шкада, што сапсавалi добры помнiк. Увесь час там былi кветкi. Даволi часта я бачыў габрэйскiх дзетак, якiя адкопвалi i зносiлi да гэтых помнiкаў раскiданыя па усей акрузе ацалелыя ад могiлак камянi з надпiсамi. Калi я запытаўся, навошта яны гэта робяць, пачуў адказ: тут пахаваныя нашыя продкi, i трэба, каб на могiлках быў хоць нейкi парадак. Але тое, што адбылося сёньня, – ня простае хулiганства. Гэта, на жаль, i палiтыка.

Мы мусiм баранiць ня толькі Курапаты.

Хутка Дзяды, i, на мой погляд, нельга замоўчваць гэтую справу.

Сяргей Паўзун, Менск

Ад рэдакцыі: Ня верым, што гэта зрабілі “зуброўцы”. Гэта можа быць адна з тых правакацыяў, на якія майстры — іхныя палітычныя апанэнты. Але добра было б, каб якраз “зуброўцы” на Дзяды гэтае чужое паскудзтва і адмылі. Хвала была б ім і гонар.


Каментары

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць