Архіў

З-пад бацькавай апекі

№ 04 (266), 25 студзеня 2002 г.


З-пад бацькавай апекі

Максім Багдановіч напісаў гэтыя дзёньнікі ў 1915-м, калі адпачываў у Крыме. Усяго ён быў там тры разы. Першы раз у 10-м годзе, другі раз у 15-м і апошні — у 17-м. Гэта быў, відаць, самы шчасьлівы год у ягоным жыцьці — 15-ы. Калі ён адпачываў у Старым Крыме, ён быў самастойны, можна сказаць, упершыню. Бо, па-сутнасьці, ён усё сваё жыцьцё залежаў ад бацькі Адама Ягоравіча. І матэрыяльна, і духоўна. Багдановіч у сваім жыцьці не зарабіў грошай. Пасьпеў толькі скончыць ліцэй. Усе ягоныя заробкі — хіба крыхта ганарараў.

Адам Ягоравіч сачыў за здароўем Максіма. Фактычна, тыя паўгоду, якія Максім самастойна пражыў у Менску, давялі яго да сьмерці. Бо бацька прымушаў яго прымаць лекі, даглядаў яго, як дзіця. А ў 15-м Максім вырваўся на волю. Ён трапіў у пансіянат, дзе жыла жанчына — замужняя, але бяз мужа. Звалі яе Клава. У Багдановіча ўзьнікла зь ёй сувязь. Магчыма, адзіная ў жыцьці. І кожны дзень гэтай сувязі ён фіксаваў у дзёньніку. Гэта была такая паперка, шмат разоў скручаная, напісаная простым алоўкам. Яна расчытаная напалову, з дапамогаю крыміналістычнай экспэртызы. Бо расчытаць гэта простым вокам немагчыма.

У дзёньніку па-расейску фіксуюцца літаральна мэдычнымі тэрмінамі дзеяньні мужчыны й жанчыны. І адначасова з гэтым Максім Багдановіч піша іншы твор — для аднаго з турыстычных расейскіх выданьняў таго часу — “Из летних впечатлений”. Можна браць дзёньнік і параўноўваць. “Из летних впечатлений” напісана вельмі прыгожай мовай. Там апісаныя нейкія рэфлексіі, пачуцьці. Максім апісвае, як яны зьбіралі сэрдалікі па калена ў вадзе, як іх здымаў фатограф. Як яны наведвалі закінуты армянскі манастыр, як яны хадзілі ў музэй. Там так усё прыгожа, так рамантычна. А ў дзёньніку ўсё так аголена... І, натуральна, тых, хто ведаў Багдановіча як паэта чыстае красы, дзёньнік проста шакаваў, узьнікала рэакцыя непрыманьня: “Я паваліў яе на зямлю”, “Я падняў ёй спадніцу”, “Я рассоўваю ёй палавые губы” і г.д. Мы стаялі мурам непарушным супраць таго, каб дзёньнік друкавалі. Гэта быў 91-ы год, на той момант мы зрабілі слушна. Пасьля ў нас узьнікла іншая ідэя. Мы пачалі выпускаць архіўныя матэрыялы. Першы “Сшытак” быў прысьвечаны сям’і Багдановіча, непасрэдна бацьку, маці. Другі — стрыечным сёстрам, братам. Трэці мы плянавалі прысьвяціць жанчынам у жыцьці Багдановіча, плянавалі ўключыць туды гэты дзёньнік з нармальнымі камэнтарамі, але так атрымалася, што гэты зборнік ня выйшаў.

Па вялікім рахунку, не настолькі ён цікавы. Большасьць з нас ужо перажыла гэты век Максіма Багдановіча, які пражыў 25 гадоў, 5 месяцаў і 18 дзён. Але з другога боку, як я лічу, калі чалавек давяраў гэта паперы — гэта ўжо не таямніца. Як і тое, што вымаўлена. Ён думаў даказаць некаму, можа бацьку, што ён мужчына, ня хлопчык.

У тым самым 91-м “нявесты Багдановіча”, як мы іх называлі, апанавалі музэй і казалі: “Ня дай Бог, ня дай Бог... Ён цнатлівы юнак”. А Багдановіч не хацеў заставацца гэтым самым цнатлівым юнаком!.. Пасьля тае сувязі застаўся адзін верш, які гучыць вельмі пошла й банальна:

Забудется многое, Клава. Но буду я помнить всегда,

Как в сердце шипела отрава любви, и тоски, и стыда.

Тебя в темно-синем платочке и песню, что пела мне ты:

Прошли золотые денечки. Осталися только мечты

 

Гэта дзёньнік чалавека, які дарваўся да жыцьця і хоча даказаць, што ён сапраўды жыў. А наперадзе яго чакала вяртаньне ў Яраслаўль, у свой пакой, празь які быў уваход у прыбіральню, пазашлюбныя бацькавы дзеці, мачаха і гэтак далей...

Паліна Качаткова, колішняя супрацоўніца музэю Багдановіча

 

Толькі ў акадэмічным выданьні

Калі паўстала пытаньне, ці друкаваць дзёньнік, мы, супрацоўнікі музэю, сабраліся і сказалі, што не дамо, што мы ўсе супраць. Ён мусіць быць надрукаваны ў акадэмічным выданьні, дзе сабрана ўсё, напісанае рукой аўтара.

Максім Багдановіч — гэта мой любімы беларускі паэт, і мне было непрыемна чытаць гэты дзёньнік. Проста было непрыемна яго ў руках трымаць, непрыемны быў вэрхал вакол гэтага ўсяго. Максім яго пісаў не для таго, каб ён быў надрукаваны.

Алесь Астраўцоў, былы супрацоўнік музэю Багдановіча

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць