Грамадства

Прэм’ер‑міністар заявіў аб правале замежнагандлёвых паказчыкаў

Паводле слоў Сідорскага, «правал гэтага паказчыка шмат у чым абясцэніў іншыя дасягненні эканомікі за студзень‑май гэтага года».

«Калі мы ў нечым памыліліся, то сітуацыю трэба карэктаваць», — заявіў прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі, каментуючы 19 чэрвеня на пасяджэнні Савета міністраў невыкананне паказчыка па дасягненні станоўчага сальда ў знешнім гандлі.

Паводле слоў Сідорскага, «правал гэтага паказчыка шмат у чым абясцэніў іншыя дасягненні эканомікі за студзень‑май гэтага года». «Мы не толькі не змаглі дасягнуць станоўчага сальда, але і дапусцілі перавышэнне тэмпаў росту імпарту над тэмпамі росту экспарту ў два разы. І гэта пры тым, што былі зацверджаны планы развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці па кожным міністэрстве», — зазначыў прэм’ер‑міністр.

Паводле звестак афіцыйных крыніцаў, С.Сідорскі заявіў аб неабходнасці забяспечыць на ўсіх узроўнях выхад знешняга гандлю на станоўчае сальда, і толькі пасля гэтага праводзіць рэфармаванне эканомікі і аздараўлення прадпрыемстваў. «Цяпер у нас усе пад сябе пішуць паказчыкі знешнеэканамічнай дзейнасці — такога не будзе», — папярэдзіў кіраўнік урада.

Паводле звестак Мінстата, у студзені‑красавіку сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацежнага балансу склалася адмоўнае ў памеры 741,8 млн. долараў, у тым ліку сальда знешняга гандлю таварамі — адмоўнае ў памеры 1 млрд. 126,5 млн. долараў, паслугамі — станоўчае (384,7 млн. долараў). Паводле папярэдніх звестак Нацыянальнага банка, аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацежнага балансу за студзень‑красавік 2007 года склаў 15 млрд. 637,8 млн. долараў ЗША, у тым ліку экспарт — 7 млрд. 448 млн. долараў, імпарт — 8 млрд. 189,8 млн. долараў. У адносінах да аналагічнага леташняга перыяду аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў 116,9%, экспарт — 111,6%, імпарт — 122,1%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць