Архіў

Беларусы купляюць расейскую фабрыку

№ 40 (302), 24 кастрычніка 2002 г.

Беларусы купляюць расейскую фабрыку

Расейскую запалкавую фабрыку “Ревпуть” (“Рэвалюцыйны шлях”), што ў Бранскай вобласьці, зьбіраецца купіць група прадпрымальнікаў зь Віцебску і Гомелю. Кошт прадпрыемства — 6 млн. расейскіх рублёў (каля 191 тыс. даляраў).

Запалкавая фабрыка была заснаваная ў 1907 г., акцыянаваная ў сярэдзіне 90-х. У 1997 г. кантрольны пакет акцыяў набыў маскоўскі банк “ИРС”, у 2000 г. зьвінавачаны ў перапампоўцы грошай на рахункі “чачэнскіх баевікоў”.

У 2001 г. фабрыкай зацікавілася растоўская фірма “Глория”, якой удалося аднавіць спыненую вытворчасьць. Аднак і яна пратрымалася нядоўга.

Апошнія паўтара году да “Ревпути” прыглядалася адно з найбуйнейшых беларускіх мэблевых прадпрыемстваў “Гомельдрэў”. Аднак у апошні момант зь незразумелых прычынаў гамельчукі адмовіліся ад гешэфту. Новыя пакупнікі мяркуюць перапрафіляваць “Ревпуть” на вытворчасьць шпоны і фанэры: вырабляць запалкі нявыгадна.

Адам Воршыч


Каментары

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца4

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Як ушанаваць памяць родных, калі не можаш наведаць іх магілы — раяць святары

У Беларусі выпусцілі новыя календары на розны густ

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе3

У Мінску суд прайшоў на сцэне2

Расія ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, загінула 11-гадовае дзіця, 30 параненых

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная7

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца4

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →