Архіў

эканамічная хроніка

Першы “Боінг”... Тэлеканкурэнцыя... Ровары на экспарт... “Макдональдз” – стратны... “Siemens” сочыць за надзейнасьцю... Аўтапаркі Берасьцейшчыны ўзбуйняюць...

Першы “Боінг”

У красавіку 2003 г. “Белавія” займее першы “Боінг-737/500”. Ён будзе лётаць зь беларускай сталіцы ў 10 гарадоў Эўропы і ў Ізраіль (аэрапорт Тэль-Авіў). Цяпер перападрыхтоўку праходзяць 5 экіпажаў і 25 сьцюардэсаў кампаніі “Белавія”. Іх ужо вучылі даваць рады “Боінгу” ў Міжнародным навучальным цэнтры палётаў у Кіеве, цяпер яны працягнуць курс у Амстэрдаме і Празе.

Тэлеканкурэнцыя

Расейскія вытворцы тэлевізараў (“Рубін”, “Сокал”, “Полар” ды “Ролсан”) афіцыйна паскардзіліся прэм’еру Касьянаву на беларускіх канкурэнтаў, якія прадаюць сваю прадукцыю ў Расеі з 25%-й зьніжкай. На “Віцязі” й “Гарызонце” кажуць, што расейцы папросту імкнуцца выціснуць з рынку добрых вытворцаў, зь якімі ня могуць канкураваць.

Ровары на экспарт

Менскае АТ “Мотавэла” распачало стварэньне сумеснага прадпрыемства “Марбела”, якое будзе вырабляць беларускія ровары ва Ўзбэкістане. Ровары, у асноўным, пойдуць на экспарт у Расею.

“Сібнафта” набыла “Слаўнафту"

Кампанія “Сібнафта” набыла з аўкцыёну і расейскую частку “Слаўнафты” — 74,95% акцыяў, аддаўшы за іх 1,86 млрд. даляраў. Нездарма “Сібнафта” была адзінай, якая праявіла цікаўнасьць да беларускага пакету акцыяў “Слаўнафты” (10,83%), купіўшы яго за 207 млн. даляраў.

“Макдональдз” – стратны

“Макдональдз” упершыню за сваю гісторыю нясе страты. Яны складуць 5—6% на акцыю, бо аб’ёмы продажу ў рэстарацыях скараціліся за кастрычнік—лістапад на 1,6%. Непрададзеныя гамбургеры прымусілі індэкс Dow Jones зьнізіцца на 1,07%.

“Siemens” сочыць за надзейнасьцю

Кампанія “Siemens” мяняе стратэгію гарантыйнага абслугоўваньня мабільных тэлефонаў. Пачынаючы з 16 сьнежня ўсе мабілы “Siemens”, афіцыйна імпартаваныя ў Беларусь, будуць суправаджацца нумарнымі гарантыйнымі талёнамі новага ўзору. Без такога талёну гарантыйныя рамонты ажыцьцяўляцца ня будуць.

Аўтапаркі Берасьцейшчыны ўзбуйняюць

На Берасьцейшчыне пачалі ўзбуйняць аўтобусныя паркі. Нерэнтабэльныя далучаюць да прыбытковых. Бяз стратаў сёньня працуюць толькі аўтапаркі Берасьця, Баранавіч ды Пінску. Гэтак, да апошняга далучылі аўтапарк Янава, які, маючы 23 аўтобусы, выкарыстоўваў толькі 4 зь іх. Яны хадзілі па 8—9 маршрутах.

“Саюзны самалёт” не ўзьляцеў

12 студзеня палата прадстаўнікоў афіцыйна “пахавала” беларуска-расейскае пагадненьне пра стварэньне самалёта агульнага прызначэньня, якое прынялі яшчэ ў 1994 г. Замоўцам зь беларускага боку было Міністэрства транспарту й камунікацыяў, праект быў уключаны ў сьпіс дзяржаўных праграмаў. Расейскі ўрад самалёт цікавіў мала, нават адпаведная дзяржаўная праграма не была зацьверджаная. Паводле праекту, бакі меліся цягам 1994—2000 гадоў стварыць самалёт РБА-М-102Б “Беларусь”. Але 54,68 млн. даляраў на распрацоўку, сэртыфікацыю ды падрыхтоўку вытворчасьці самалёта не знайшлі. Замест гэтай праграмы пастанавілі распачаць іншую — мадэрнізаваць самалёт ТУ-134М.

“Звязда” скарачаецца

Газэта “Звязда” зьбіраецца скараціць штат сваіх супрацоўнікаў на 10%. Выклікана гэта складаным фінансавым становішчам. З жніўня заробкі ў газэце выплачваюцца зь перабоямі. Адной з прычынаў крызысу стала далучэньне да выданьня зусім стратнае “Чырвонае змены”, што істотна павялічыла выдаткі газэты.

А.К., А.Ш.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя затрымала падазраванага ў тым, што дашкольнікі на Міншчыне атруціліся1

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць