Архіў

Быкаў у сэрыі «Расейская проза»

ФОТА IREX-PROMEDIA

Дзясяты Менскі міжнародны кніжны кірмаш ды Кніжная выстава-кірмаш адкрыліся 25 лютага ў Выстаўным цэнтры «БелЭкспа». Беларускамоўных кніжак там відавочна бракавала.

ФОТА IREX-PROMEDIA
Статыстыка сьведчыць, што летась у краіне было выдадзена 7753 найменьні кніжак і брашураў агульным накладам 44,25 млн. асобнікаў. (Зь іх па-беларуску 752 выданьні — 4,23 млн. экзэмпляраў.) Пры гэтым дзяржаўныя выдавецтвы вырабілі ўсяго 569 найменьняў накладам 7 млн. асобнікаў (адпаведна, на 23% і 31,2% менш, чым у 2001 г.). Доля беларускамоўных выданьняў трымаецца апошнія гады нязьменнай — каля 10% ад агульнага накладу.

Віцэ-міністар інфармацыі Станіслаў Нічыпаровіч тлумачыць гэта тым, што айчынныя паліграфісты і кнігараспаўсюднікі абкладзеныя вышэйшымі падаткамі, чым расейскія. Гэта выклікае паступовае зьмяншэньне аб’ёму выпуску кніг у Беларусі. Праўда, калі С.Нічыпаровіч кажа, што «ў кожнай кнігарні ёсьць поўны асартымэнт беларускамоўнай літаратуры», ён або выдае жаданае за рэальнае, або не бывае далей за сваю ведамасную кнігарню «Сьветач». Нават у Горадні «поўны асартымэнт» абмяжоўваецца дзясяткам кніг дзяржаўных выдавецтваў. Пра райцэнтры годзе й казаць.

Парадавалі стэнды прыватных выдавецтваў: «Кавалер» — з шыкоўна аформленымі дзіцячымі кнігамі па-беларуску, «Тэхналёгія» — з гуманітарнымі навінкамі. Асаблівы гонар выдавецтва — кніга Ўінтэра і Бэлоўза «Канфлікт і кампраміс. Уводзіны ў палітычную навуку». Аднак наведнікі цікавіліся збольшага краязнаўчай ды гістарычнай літаратурай.

«Беларускі кнігазбор» удзелу ў выставе ня браў. Як патлумачыў выканаўчы дырэктар Г.Вінярскі, іхная распаўсюдніцкая сетка адладжаная і новых рынкаў збыту ў Беларусі «Кнігазбор» папросту ня бачыць.

Украінская сэкцыя глядзелася на зайздрасьць прадстаўніча. «Місія Бандэры», «Гісторыя Турэччыны», «Эканоміка», «Казкі Эўропы» — багацьце назваў пры шыкоўнай паліграфіі. 26 лютага ў «Сьветачы» адкрыўся аддзел украінскай кнігі. Прадстаўнік выдавецтва «Камяняр» жахаецца: «Мы зайшлі ў тутэйшыя кнігарні і схапіліся за галаву — усё завалена расейскамоўнай прадукцыяй. Менавіта прадукцыяй, бо цяжка назваць тыя выданьні яшчэ як-небудзь. На дзьве траціны гэта містыка, эзатэрыка і падобнае».

Дый на выставе ад расейскамоўнай літаратуры ўгіналіся сталы. Самы цымус — дзьве новыя кнігі прозы Васіля Быкава, выдавецтваў «Эксмо» і «Вагрыюс». «Эксмо» апублікавала зборнік твораў В.Быкава ў сэрыі «Чырвоная кніга расейскай прозы». Мы зьвязаліся зь пісьменьнікам. «Ніякай дамовы з «Эксмо» я не падпісваў!» — заявіў ён. Самае цікавае, што да «стварэньня» кнігі прыклалі руку беларускія літаратары. На інтэрнэт-сайце litara.net яны паведамляюць свае імёны.

Адам Воршыч, Мікола Бугай

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем6

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі12

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў7

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады9

Пад Ружанскім палацам адкрыліся невядомыя раней сутарэнні — яны вытрымалі пажары і цяжкую будаўнічую тэхніку

Аперацыя па змяншэнні грудзей стала самай папулярнай сярод мужчын ЗША1

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў3

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам4

У Кацярыны Ваданосавай новая бяда — цяжкая хвароба маці1

У Еўропе ўзмацняюцца супярэчнасці паміж Мерцам і Макронам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем6

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць