Архіў

Зачыненая баскамоўная газэта

Генэральны пракурор Каралеўства Гішпаніі пастанавіў закрыць адзіную цалкам баскамоўную газэту «Egunkaria». У віну ёй ставіцца супрацоўніцтва з тэрарыстычнай групоўкай Э.Т.А. Супрацоўнікі выданьня на чале з галоўным рэдактарам арыштаваныя.

Тыя ж, каму пашанцавала ня трапіць за краты, пачалі рыхтаваць новы праект. Асаблівасьць гэтага здарэньня ў тым, што «Egunkaria» лічылася цэнтрысцкім выданьнем і мела накіраванасьць больш культурніцкую, чым палітычную. Закрыцьцё газэты выклікала хвалю абурэньня як у самой Краіне Баскаў, так і па ўсім каралеўстве. Цэнтральныя СМІ рэзка крытыкуюць урад, а на вуліцы Даносьціі (па-гішпанску Сан-Сэбаст’ян) выйшла больш за 100 тыс. абражаных баскаў.

Гэта ўсё адбываецца на фоне сусьветнай вайны з тэрарызмам. Гішпанія — адна з самых адданых хаўрусьніц ЗША, і гэта, на думку афіцыйнага Мадрыду, дае яму карт-блянш на сваю маленькую вайну. Вось яна — праблема безьдзяржаўных нацыяў. Прынцыпы Дэклярацыі ААН аб праве на самастойнасьць народу абвяргаюцца яе падпісантамі. Сьвет заплюшчвае вочы на Чачэнію, Краіну Баскаў і г.д. Пасьля 11 верасьня ўсё гэта адбываецца пад прыкрыцьцём «вайны зь міжнародным тэрарызмам».

Баскам не звыкацца з рэпрэсіямі: летась была пастаўлена па-за законам незалежніцкая палітычная плятформа Батасуна («НН» №37, 2002 г.), зачыненыя культурніцкія цэнтры Тавэрны, існуе забарона на мітынгі. Такая пазыцыя Мадрыду штурхае баскаў да ўсё больш радыкальных мэтадаў змаганьня.

Баскі — народ на поўначы Ібэрыйскага паўвострава, які захаваў сваю самабытнасьць і мову. Мова баскаў своеасаблівая, яна ня мае роднасных у Эўропе.

FE

Каментары

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрытым полымем гарэў «Опель» ВІДЭА

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Нязвыклыя ўспаміны ўдавы Рыгора Барадуліна13

Памерла Валянціна Барадуліна2

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Галоўнае
Усе навіны →