Архіў

Развагі пра тое, чаго ў нас больш за ўсё няма

Ну і атрымалі на арэхі ўрадавыя эканамісты 20 траўня! У Міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ) адбылася канфэрэнцыя «Эканамічная трансфармацыя ў Беларусі і роля міжнародных донарскіх арганізацыяў». Дзеля таго што першага ў краіне амаль не назіраецца, другое, адпаведна, таксама зьведзенае да нуля. Так што канфэрэнцыя мела характар парадаў для ўраду з шматлікімі «патрэбна, варта, пажадана».

Дзьве душы бізнэсу

Павал Данэйка, прэзыдэнт Інстытуту прыватызацыі ды мэнэджмэнту (ІПМ), распавёў пра «фэномэн прадпрыемства» ў беларускай эканоміцы. У нас дагэтуль няма сапраўдных фірмаў ды кампаніяў — спрэс прадпрыемствы. Ім уласьцівая неэфэктыўная праца ды ўнутраная карупцыя. Было б паўбяды, калі б карупцыяй арганізавана займаўся ўвесь мэнэджмэнт, — дык не, крадуць асобныя кіраўнікі. Межы прадпрыемства размытыя, мноства рэсурсаў, якімі яно карыстаецца, не належаць яму фармальна. Таму яго цяжка акрэсьліць, ацаніць і прадаць.

Паводле словаў Паўла Данэйкі, у Беларусі наймацнейшая ў СНД падтрымка прыватнага бізнэсу сярод насельніцтва. Шмат хто тут жадае распачаць сваю справу, але ня можа пераступіць унутраны бар’ер. Беларускі бізнэс — бізнэс пэсымістаў. Ён мае два маральныя ўзроўні, дзьве душы.

Рэформы

Неяк міністар фінансаў Корбут паабяцаў сысьці ў адстаўку, калі нехта прапануе бездэфіцытны бюджэт. Яраслаў Раманчук, прэзыдэнт Цэнтру Мізэса, заклікаў міністра «падмацаваць заяву рэальнымі дзеяньнямі» і прэзэнтаваў праект бездэфіцытнага бюджэту, роўнага 3,2 млрд. даляраў — столькі патрэбна, каб урад «не паднялі на вілы».

ІПМ прапануе заканадаўча замацаваць норму бездэфіцытнага бюджэту, бо дэфіцыт разьвязвае рукі карупцыянэрам. Прадстаўнікі Міністэрства эканомікі дужа абурыліся гэтай прапановай — маўляў, бюджэт фармуюць законы рынку, а не дзяржавы.

Змагацца з інфляцыяй ІПМ прапануе, прывязаўшы беларускі рубель да эўра ды фіксуючы абменны курс, пакуль інфляцыя ня зьнізіцца да 5%.

Раўненьне на монстра

Чаму рэформы ня рухаюцца? Данэйка адказвае: «Мы дагэтуль паўсюдна называем Беларусь «рэспублікай». Пакуль не пачнём называць яе краінай, быць адказнымі за яе, пра рэформы думаць ня варта».

Аляксандар Сасноў, кандыдат эканамічных навукаў, намесьнік дырэктара Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, быў яшчэ больш рэзкі: «Чаго мы бяром гэтага монстра — Расею — і спрабуем раўняцца зь ім? Чаму не бяром суседнія краіны — Польшчу, Літву?»

Мільярд будучаму ўраду

Пра працу донарскіх арганізацыяў распавялі канспэктыўна. Дый што пра яе казаць, калі тая дапамога складае толькі 0,74% ад ВУП краіны. Горш за нас хіба Туркмэністану. Калі б урад праводзіў рэформы, тая дапамога была б у 3-4 разы большай і цягам пяці гадоў магла б скласьці каля мільярда даляраў.

Імпрэзу наведаў і амэрыканскі амбасадар Козак. Ён усьміхаўся, піў мінэралку, а ў часе экскурсаў у нетры фіскальнай палітыкі пакрысе пачаў драмаць. Пасьля канфэрэнцыі амбасадар паехаў пад’есьці ў суседні «Макдональдз». Відаць, настальгія.

Алесь Кудрыцкі

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?24

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць