Архіў

Пазьняк мяняе стратэгію

Пры канцы палітычнага сэзону група сяброў КХП-БНФ падала скаргі ў Вярхоўны Суд на дзеяньні А.Лукашэнкі і дзяржаўных органаў.

Грамадзянскую ініцыятыву аб прызнаньні несапраўднай Дамовы ад 8 сьнежня 1999 г. аб стварэньні саюзнай дзяржавы пачалі Кастусь Кашэль, Сяргей Папкоў, Генадзь Пляшко, Алег Радзюк, Алесь Чахольскі і Ўладзімер Юхо. 22 траўня яны падалі ў суд скаргі на дзеяньні «вышэйшай службовай асобы і дзяржаўных органаў», што парушылі іх правы, ды пазовы «аб устанаўленьні факту парушэньня правоў і ўстанаўленьні факту несапраўднасьці міжнароднае Дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы».

Дамова, на думку сяброў КХП-БНФ, парушае Канстытуцыю, бо ператварае ўнітарную Рэспубліку Беларусь у суб’ект іншай саюзнай дзяржавы, стварае «аб’яднаную вайсковую групоўку» з усімі наступствамі і не гарантуе бясьпекі грамадзянам Беларусі. «Сам Лукашэнка ў пасланьні парлямэнту прызнаў, што дамова 1999 г. супярэчыць Канстытуцыі», — кажа С.Папкоў.

Складаць скаргі ў Вярхоўны Суд сябрам КХП дапамагалі юрысты-экспэрты. Ініцыятары дзівяцца, чаму справу аб несапраўднасьці саюзнай дамовы за тры гады не пачалі прафэсіяналы-юрысты, а «ўсе аналітычныя цэнтры маўчалі да гэтага часу». Такі ж закід можна зрабіць і самім палітыкам.

КХП-БНФ ужо распачаў збор подпісаў пад калектыўнай заявай у Вярхоўны Суд. «Хто ж нас абароніць, дзяцей нашых, унукаў, нашу маёмасьць, калі ня мы самі?» — кажа Папкоў. Ён прызнаецца, што выйграць справу не спадзяецца, бо добра ведае нашу ўладу і нашы суды. Асноўная мэта акцыі — запаліць прагай змаганьня як мага больш грамадзянаў, пераканаць іх ня йсьці на магчымы рэфэрэндум. Калі ў судовых інстанцыях Беларусі заяўнікі будуць мець адмоўны вынік, яны зьвернуцца ў міжнародныя структуры. Працэс ужо пайшоў: паперы сяброў КХП-БНФ зь Вярхоўнага Суду «адфутболілі» ў Ленінскі раённы суд Менску.

У звароце Зянона Пазьняка, зачытаным на травеньскім Сойме партыі, ёсьць такія радкі: «Мы ўжо вымушаныя задумвацца аб пераводзе некаторых нашых тупіковых структураў, што існуюць у варунках акупацыйных рэпрэсіяў, на іншы ўзровень палітычнае дзейнасьці. Над гэтым трэба думаць спакойна і сьмела». Магчыма, ініцыятыва сяброў КХП-БНФ — частка новае стратэгіі партыі.

Алег Тачоны

Каментары

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць