Архіў

MAPAЛЬHAE CTAPЭHЬHE I ПЯЦIПAPTЫЙНЫ HABIЧOK

У пераліку на прэзыдэнцкі цыкл 2003 год адпавядае 1998-му. Самы змрочны час на лукашэнкаўскім календары прыпадаў на 1999 г. Але і за год да кульмінацыі хапала брыды: і «Свабоду» зачынялі, і Ліцэй душылі, і з Быкавым змагаліся. Усё як сёлета.

Але сёлета змрочныя справы адбываюцца на зусім іншым фоне. За пяць гадоў адбыўся пералом у мысьленьні людзей. Яны перастаюць спадзявацца на дзяржаву. Забываецца шок інфляцыі пачатку 90-х. Усё больш выбарцаў, ня толькі маладых, але і старэйшых, перасталі «намарна на лёс свой наракаць», а паглядаюць у будучыню з аптымізмам. Дзіва што 65% апытаных выбарцаў ідэя «трэцяга тэрміну» недаспадобы. Ну што такога можна зрабіць за пяць гадоў, чаго не патрапіў за дванаццаць?

Можна паўтарыць Лёзна, можна даць пытлю дзесяці міністрам і раскрыць змову вашывых блохаў з тлустымі катамі. Можна не дапусьціць да выбараў нікога, акрамя Статкевіча з Гайдукевічам. Можна перайначыць Канстытуцыю, урэшце. Але ўсё гэта ўжо было, было.

Таму такім вычарпаным выглядаў кіраўнік дзяржавы перад камэраю НТВ. Ягоныя падыходы да кіраваньня краінай перасталі прыносіць краіне карысьць. Ён сам адчувае, як маральна старэе. Ягоны правераны кадравы рэзэрв, колькі ні мяняй жучку на Ўнучку, выпрацаваны.

Стаўка на сілу, «навядзеньне парадку» была правільнаю, калі на краіну ў сярэдзіне 90-х напаўзала з усходу хваля анархіі і бяспраўя. Але цяпер больш не спрацоўвае. А парадак, які сілавыя структуры «наводзяць» у бізнэсе, хутка зусім паралізуе там жыватворную канкурэнцыю.

Лукашэнкаўцы зубамі трымаюцца за статус-кво — найперш у адносінах з Расеяй, а як вынік, і ва ўнутранай палітыцы. Ці магло б адбыцца амаладжэньне і перараджэньне рэжыму? На гэта спадзяваліся некаторыя аналітыкі. Дарэмна.

Працэс маральнага старэньня незаўважны, пакуль няма з чым параўноўваць ягонага суб’екта. «Альтэрнацівы нет!» — настойваюць прапагандысты. «А што нам эці парціі даюць?» — паўтараюць з экрану БТ. Прапаганда дае эфэкт, пакуль партыяў дзесяць, а лідэраў сто. Але варта насустрач шуляку вылецець другому шуляку, а ня статачку вераб’ёў, як стане відавочным тое, што ўжо сталася рэальным.

Супрацоўніцтва пяці партый — АГП, БНФ, БСДГ, працавікоў і камуністаў, скіраванае супраць «трэцяга тэрміну», шмат абяцае ў доўгатэрміновай пэрспэктыве. Дэмакратыя, незалежнасьць, адмова ад палітычнае актыўнасьці на расейскім полі, эўраінтэграцыя, абарона бясьпекі чалавека і непарушнасьць грамадзянскіх свабодаў — гэтыя прынцыпы адстойваюць усе партыі. Узьнікненьне такога саюзу — вынік росту грамадзянскай сьвядомасьці сяброў гэтых розных, і правых і левых, партый. Былыя, яшчэ савецкія падзелы або розная ацэнка савецкае спадчыны маюць цяпер роўна столькі ж значэньня, колькі хто кім працаваў у 1913 ці 2001 г. Палітыкі пакідаюць гісторыкаў займацца гісторыяй. Вось што значыць новы пяціпартыйны саюз.

Спробы штучна зьяднаць жукоў з траянскімі жабамі, што пачаліся якраз пяць гадоў таму, на папярэднім вітку прэзыдэнцкага цыклу, адбілі ў многіх выбарцаў цікавасьць да палітычнае матэматыкі. Але гэта не адмаўляе яе закону: складаньне патэнцыялаў вядзе да памнажэньня выніку. «Безальтэрнаціўнасьць» жа абяртаецца адзінотай і адсутнасьцю пераемнікаў.

Барыс Тумар

Каментары

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Грамадстваабноўлена

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговае выпрабаванне ядзернай міжкантынентальнай ракеты «Сармат» скончылася правалам7

Мінчук знайшоў хітры спосаб зарабляць на арэндных самакатах1

Трое дзяцей памерлі ў Расіі, паеўшы пельмені6

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі37

Першыя замаразкі, дажджы і туманы. Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень верасня

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага19

Культавы філосаф Валянцін Акудовіч выдаў смелую кнігу16

Таксіст у Мінску наехаў на двух пешаходаў

Пападае не толькі ў кроў, а і ў яечкі. Упакоўка з перапрацаванай паперы можа быць больш небяспечнай за пластыкавую2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Грамадстваабноўлена

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Галоўнае
Усе навіны →