Архіў

Прыз за гомельскі блюз

У чацьвёрты раз беларускія музыкі паўдзельнічалі ў міжнародным конкурсе выканаўцаў-аматараў на XIV фэстывалі «Noc Bluesowa» ў польскім горадзе Рава Мазавецка. І другі год запар не засталіся без узнагарод: маладзюткі гітарыст і вакаліст Аляксандар Бондараў з Гомелю здабыў спэцыяльны прыз журы.

Гэтым разам беларуская дэлегацыя складалася з канкурсантаў — дуэту «1 блюз 1» і гасьцей — знанай групы «Mojo Blues», узмоцненай лідэрам групы «Svet Boogie Band» Сьвятаславам Хадановічам.

У конкурсе ўдзельнічалі 10 каманд з Польшчы, Чэхіі, Вугоршчыны, Славаччыны, Нямеччыны й Беларусі. Пры гэтым беларусам давялося на хаду мяняць склад: замест аднаго з удзельнікаў дуэту мусіў іграць настаўнік практычна ўсіх гомельскіх блюзмэнаў гітарыст Аляксандар Цыганок. Аляксандар Бондараў — адзін зь ягоных вучняў, якому яшчэ ня споўнілася 17 гадоў. Аднак стаіць ён у блюзе трывала і грунтоўна, займаючыся выкананьнем пераважна карэннага рэпэртуару з дэльты Місысыпі. Нягледзячы на безумоўную маладосьць і адсутнасьць у біяграфіі нейкіх узрушэньняў, якія й дазваляюць ператварыць блюзавае выказваньне ў своеасаблівы маналёг пра лёс і пра сябе, ён выдатна адчувае спэцыфіку гэтай музыкі, яе ўнутраны сьвет, мае добрае адчуваньне стылю. Сьпявае, выкарыстоўвае слайд і, што найбольш істотна, літаральна жыве гэтай музыкай. Усё гэта ў сукупнасьці і прадыктавала выбар міжнароднага журы, якое адзін з двух спэцыяльных прызоў і прысудзіла будучыні беларускага блюзу. А мясцовая FM-станцыя «RSC» адарыла яшчэ і наварочанай магнітолай.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Дзьмітры Падбярэскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны16

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду2

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны16

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць