Архіў

Сталь і салодкая вата

У беларусаў адсутнічае заходні культ якаснага ды камфортнага адпачынку, бо клясычны беларус — працаголік, а не геданіст.

Наваградзкі фэст — зьвяно з ланцуга традыцыйных сьвятаў, што адначасна ўпрыгожваюць ды скоўваюць блакітнавокую Беларусь.

Сярэднявечныя мерапрыемствы маюць трохаблічную сутнасьць. У іх прысутнічаюць элемэнты савецкага сьвята, сьвецкае тусоўкі ды няўлоўнага рыцарскага духу, які пасьлядоўна руйнуецца нецьвярозымі рыцарамі.

Аматарскія ў 1990-х фэсты цяпер прыдбалі афіцыйнасьці (арганізатарамі зьяўляюцца мясцовыя ўлады) й талерантнасьці (поруч функцыянуюць міліцыянты ды нацыяналісты). Напярэдадні ўздоўж галоўных вуліц гораду праносіцца віхура добраўпарадкаваньня, якая зьмятае неканстытуцыйныя надпісы са сьцен, культурны слой — з ходнікаў і бамжоў — з лавак. Пасьля сьвяткаваньня горад праз адсутнасьць бясплатных прыбіральняў ператвараецца ў дзіця бяз пампэрсу.

Захаваліся і іншыя звычаі шчасьлівага савецкага мінулага. Як забарона продажу алькаголю (і астранамічная колькасьць чырванатварых валхвяцоў «Крыжачку»). Або разьмяшчэньне кемпінгу за тры кілямэтры ад гораду, прычым адзінымі паказальнікамі зьяўляюцца бабулькі-казапаскі.

Шашлыкі пазіраюць з талеркі схаладнелымі шматкамі Белкі ды Стрэлкі, а кволыя пшыкі салюту вымушаюць чырванець нашчадкаў вынаходніка шматступеньчатае ракеты Казімера Семяновіча. Звыклай стала адсутнасьць заўжды абяцанае сярэднявечнае кухні. Ахвочыя да ласіных губ ды крамбамбулі наведвальнікі выбіралі паміж блінамі з плястыкавых талерак ды цыбульнай смажанкай у кавярні са шчарбатым посудам.

Глябалісты цешацца такімі каштоўнымі праявамі амэрыканскае культуры, як кока-кола, папкорн, балёнікі, блісканьне японскіх камэр, скокі пад фанэру ў стылі «дыска ў Навінках», а таксама надзіманыя ярка-ружовыя гумавыя рогі, якія карціць убачыць на галовах плямістых абаронцаў парадку.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Болачка

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы10

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі хоча выйсці са здзелкі па мінералах14

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

У Каардынацыйнай радзе стварылі працоўную групу па пытанні знікнення спікеркі Мельнікавай32

У Мурманску чалавек забраўся на дах шматпавярховіка і пачаў страляць. Яго нейтралізавалі толькі праз дзве гадзіны6

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных уляпаўся ў партыю Гайдукевіча11

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін26

5+ спосабаў падтрымаць і падзякаваць «Нашай Ніве» — некаторыя з іх не будуць каштаваць вам ні капейкі5

«Удар па Tesla» — праціўнікі Маска пратэставалі ва ўсім свеце7

Палкоўнік арміі ЗША пра пошук зніклых вайскоўцаў у Падброддзі: За 24 гады службы я не бачыў нічога падобнага12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы10

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць